В честь именинницы Татьяны Шеметовец на сцене Большого театра покажут два балета

Шчодрыя падарункі

bolshoibelarus.by
Юная артыстка балета Таццяна Шаметавец прыйшла ў Вялікі адразу пасля сканчэння Беларускага харэаграфічнага вучылішча ў 1979 годзе і танцавала ў спектаклях аж да 2005 года. Тэатралы і сёння сумуюць па яе характэрных ролях, якія яна ўвасабляла так ярка і таленавіта. Таццяна была на сцэне і Распусніцай у спектаклі «Карміна Бурана», і Феяй Карабос у «Спячай прыгажуні», і Тэрэзай у «Прывале кавалерыі», і Зарэмай у «Бахчысарайскім фантане», і многімі іншымі гераінямі. Але і пасля сыходу са сцэны Шаметавец не пакінула Вялікі. Сёння заслужаная артыстка працуе загадчыцай балетнай трупай і балетмайстрам-рэпетытарам, а яе талент дапамагае раскрываць патэнцыял новых зорак балета.

У першы дзень новага года Таццяна адзначыла юбілей. Сёння ў гонар імянінніцы на сцэне Вялікага пакажуць два аднаактовых балета «Карміна Бурана» і «Кармэн-сюіта», у якіх у свой час танцавала артыстка.

Гэтыя балеты — адны з маіх самых любімых, — прызнаецца артыстка і дадае: — Я ніколі не выходзіла на сцэну як на кухню, для мяне кожны спектакль станавіўся падзеяй, да якой трэба рыхтавацца. Вось гэта ўнутранае напаўненне, пачуццё хвалявання і чакання цуду дагэтуль ува мне, нават калі не танцую, а толькі гляджу на гэту сцэну... Час, адпушчаны артысту балета на кар'еру, вельмі кароткі — усяго 20 гадоў, але за гэты тэрмін у цябе ёсць магчымасць прайсці ад нуля да вышэйшай кропкі. І прайсці годна! Спадзяюся, у мяне атрымалася...

А заўтра, 16 студзеня, у Вялікім пакажуць спектакль, прысвечаны яшчэ адной імянінніцы гэтага месяца — народнай артыстцы Ніне Шарубінай. Яна выканае партыю Тоскі ў аднайменнай оперы Джакама Пучыні. 28 студзеня Ніна Уладзіміраўна выступіць у партыі Яраслаўны ў оперы «Князь Ігар» Аляксандра Барадзіна.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter