Шчодрае даўгалецце

Полацкi калгасны рынак ў Вiцебску сёлета рыхтуецца адзначыць сваё 90-годдзе

Калi крочыш па Полацкiм калгасным рынку ў Вiцебску, цяжка паверыць, што сёлета прадпрыемства рыхтуецца адзначыць сваё 90-годдзе. Ну анiяк не выглядае на такi ўзрост! Бо ўсюды прыкметы маладосцi, сучаснага дызайну. Цi, як модна казаць, еўраiнфраструктуры.

Поўнасцю прадпрыемства-юбiляр гучыць больш суха: ”Прыватнае кааператыўна-гандлёвае унiтарнае прадпрыемства “Полацкi калгасны рынак г. Вiцебска”. Але народ называе яго па-ранейшаму коратка. Па меркаваннi цяперашняга кiраўнiка рынка Марыi Драздовай, яго можна лiчыць мiнi-райспажыўтаварыствам. Бо гэта шматфункцыянальная структура. Тут больш як за паўтары тысячы гандлёвых месцаў. А яшчэ Полацкi калгасны рынак г. Вiцебска займаецца рознiчным гандлем, нарыхтоўкай разнастайнай сельскагаспадарчай сыравiны.

На тэрыторыi рынка ёсць нават уласныя прадпрыемствы грамадскага харчавання. I гэта дужа сучасна i зручна.  У кавярнях i закусачных рынка можна паўнацэнна паесцi, як i ў любой прыстойнай сталоўцы.

Уражвае, што стары рынак нават у гады Вялiкай Айчыннай вайны не пайшоў у адстаўку, а дапамагаў насельнiцтву i ў акупацыi выжываць, неяк зводзiць канцы з канцамi, весцi пераважна натуральны тавараабмен. Цяпер гандлёвы гiгант нi ў якое параўнанне не iдзе са сваiм “партрэтам” з мiнуўшчыны. У планах кiраўнiцтва мiнi-райспажыўтаварыства працяг рэканструкцыi тэрыторыi i гандлёвых радоў, укараненне новых вiдаў паслуг, пошук новых дзелавых партнёраў i адрасоў, у тым лiку мiжнародных.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter