Шчасця больш, чым зор

Вусцішна в переводе на русский — жутко, а храпка — кочерыжка

Усяго на рахунку кампазітара Аляксандра Шыдлоўскага больш за 200 твораў. Ён таксама збіраў народныя песні, апрацоўваў іх, спяваў у хоры Рыгора Шырмы. Але самым вядомым яго творам лічыцца песня «Колькі ў небе зор». Яна настолькі трывала ўвайшла ў наша жыццё, што многія лічаць яе народнай. Дарэчы, тэкст таксама належыць яго пяру. Вакальны твор аўтар прысвяціў сваёй жонцы Варвары Яфімаўне, з якой разам пачынаў артыстычны шлях у Беларускім ансамблі песні і танца пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы. Таму вельмі хораша і ўдала перадаў пачуццёвы стан закаханай асобы. Песня створана ў канцы 1960-х гадоў мінулага стагоддзя. Давайце ўспомнім яе словы:

Колькi ў небе зор — цяжка палiчыць,

Толькi з iх адна найярчэй гарыць.

Ты — адна мая зорка ясная,

Ты любоў мая непагасная.

У працы i жыццi добра мне з табой,

Марыць i любiць з песняй маладой.

Дзе так добра жыць,

дзе такi прастор,

Шчасця больш у нас, як на небе зор.

Край шырокi ў нас, мiрны, дарагi,

I бягуць у даль светлыя шляхi,

Мне з табой па iх хочацца iсцi

I дзялiць усё разам у жыццi.

І напрыканцы, як звычайна, некалькі слоў звычайных перакладаў:

Аднаасобнік — единоличник

Вусцішна — жутко, страшно

Грукат — стук, грохот

Запыніць — задержать

Сачавіца — чечевица

Усмаглы — изнывший

Храпка — кочерыжка

Шчыры — искренний

Мітульга — суета.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter