Шчаслівая пяцёрка

Пуцёўкі ў паўфінал чэмпіянату свету па праграмаванні атрымалі пяць беларускіх ВНУ...

Пуцёўкі ў паўфінал чэмпіянату свету па праграмаванні атрымалі пяць беларускіх ВНУ.

Адбылося гэта ў час адборачнага тура чвэрцьфінальнага паядынку сярод студэнтаў Заходняга рэгіёна. Між тым удзел у спаборніцтвах прымалі 55 каманд з 21 ВНУ Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Калінін­градскай вобласці Расіі.

У ліку фіналістаў — 4 каманды БДУ, 2 каманды БДУІР, па адной камандзе ад Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акрамя беларусаў удзел у паўфінале прымуць па дзве каманды ад Латвійскага ўніверсітэта, Каўнаскага тэхналагічнага ўніверсітэта, Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Канта (г. Калінін­град) і адна ад Вільнюскага ўніверсітэта.

Чэмпіёнам па колькасці заваяваных узнагарод па праву стаў БДУ, на рахунку якога 1, 2, 6, 8, 9-е і 13-е месцы. У скарбонцы ВНУ — 2 дыпломы 1-й ступені, 3 дыпломы 2-й ступені і 1 дыплом 3-й ступені. А адна з каманд у складзе чацвёртакурснікаў Яўгена Грыцкевіча, Аляксея Колесава і трэцякурсніка Аляксандра Некрашэвіча стала абсалютным пераможцам гэтага этапу.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter