Миорский район отмечает 500 лет

Шчадравалі на «паўвостраве» падворкі

Цэлы тыдзень доўжылася свята, прысвечанае 500-годдзю Міёр
Яно сабрала не толькі міёрцаў і іх суседзяў, але і гасцей з Расіі, краін Прыбалтыкі. Віншаванні прыслалі таксама з Ізраіля і ЗША. Шмат цікавага было для моладзі: экалагічны брэйн-рынг, бітва дзіджэеў, спаборніцтвы па футболе, лёгкай атлетыцы і пляжным валейболе, адкрыццё міні-футбольнага поля са штучным пакрыццём.

Галоўны аграном з ААТ «Узмёнскі край»  ( «Узмёнскі падворак»),
Ганна БАРЭЙША лечыць адварам з зёлак.


Нікога не пакінула абыякавым рэаліці-шоу «Уладар сяла», якое праходзіла на цэнтральнай плошчы. Маладыя сем’і паказвалі, як весці хатнюю гаспадарку, даглядаць дзяцей, бавіць вольны час. Лепш за ўсіх з гэтым справілася шматдзетная сям’я з вёскі Новы Пагост Аляксандра і Кацярыны Апалькаў. А на традыцыйным конкурсе «Міёрская журавінка», на якім дзяўчаты паказвалі нацыянальную вопратку, частавалі стравамі з журавін, перамагла Юлія Кураш, вучаніца СШ № 3.

Ларыса КУЗНЯЦОВА прадае журавіны


На вузле паштовай сувязі адбылося гашэнне дзяржаўных знакаў паштовай аплаты маркіраванай і філатэлістычнай прадукцыі спецыяльным штэмпелем «500 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання Міёр».


У тым, якая багатая Міёршчына, можна было пераканацца ўсім, хто трапіў у нядзелю на заключны дзень свята ў зону адпачынку «Паўвостраў». Тут паказвалі свае набыткі «Сельскія падворкі», сталы якіх ламіліся ад прысмакаў. КУП «Язна» і КУПС «Юбілейны» з Дзісненскага сельскага Савета прывезлі пірагі з мукі новага ўраджаю. А ва «Узмёнскім падворку» Ганна Барэйша, аграном тутэйшай гаспадаркі, дэманстравала зёлкі, што сама вырасціла і сабрала. Паляўнічая гаспадарка «Абстэрна» з Пераброддзя прадставіла шыкоўныя футры з янота, бабра, лісіцы і нават норкі.

Супрацоўнік  паляўнічай гаспадакі «Абстэрна»  («Перабродскі падворак»), дэманструе футры.


Юбілей супаў з традыцыйным штогадовым фестывалем «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю». Адборныя журавіны прадаваліся раённым спажывецкім таварыствам усяго па 30 тысяч за кілаграм. І кожны ўдзельнік свята мог на аўтобусе праехаць на балота Ельня і паназіраць у бінокль за жураўлямі, якіх тут перад адлётам у вырай збіраецца да 10 тысяч.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»


saulich@bk.ry


Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter