Шаснаццаць

АДБЫЛОСЯ гэта ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага. На конкурс было прадстаўлена 39 спектакляў. Члены камісіі выязджалі ў тэатры Пінска, Брэста, Віцебска і г. д. Урэшце вызначылі 16 спектакляў — намінантаў конкурсу. Іх гледачы ўбачаць на тэатральных пляцоўках сталіцы па 19 лістапада.

Учора адкрыўся Другі рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія»

АДБЫЛОСЯ гэта ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага. На конкурс было прадстаўлена 39 спектакляў. Члены камісіі выязджалі ў тэатры Пінска, Брэста, Віцебска і г. д. Урэшце вызначылі 16 спектакляў — намінантаў конкурсу. Іх гледачы ўбачаць на тэатральных пляцоўках сталіцы па 19 лістапада.

На конкурс трапілі пастаноўкі не толькі тэатраў з Мінска, такіх як Вялікі тэатр оперы і балета, Нацыянальны акадэмічны імя Янкі Купалы, Драматычны тэатр Беларускай Арміі, Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача, але і абласных: Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (Віцебск), Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча, Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі, Гомельскага абласнога драматычнага тэатра, Гродзенскага абласнога тэатра лялек і г. д. Журы вызначыць пераможцаў у 10 намінацыях: «Лепшы спектакль», «Лепшы спектакль для дзяцей», «Лепшая рэжысёрская работа», «Лепшая жаночая роля», «Лепшая мужчынская роля» і г. д.

— Каласальная праца была па падрыхтоўцы да Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі. Членаў журы 112 чалавек, і на працягу тэатральнага тыдня яны будуць праглядаць усе конкурсныя спектаклі, — паведаміў першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі. — Завяршаючы спектакль «Гора ад розуму» пройдзе ў тэатры імя Горкага 18 лістапада. На некаторыя спектаклі ўжо нельга купіць білеты. На іншыя пастаноўкі яшчэ ёсць шанс трапіць. Білеты не такія і дарагія. Так, у Тэатры лялек кошт уваходу — ад 12 да 18 тысяч рублёў, на спектакль адкрыцця ў тэатры імя Горкага — ад 20 да 40 тысяч рублёў. Мабыць, самы высокі кошт білетаў у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета: на «Аіду» — 60—70 тысяч рублёў. На цырымонію закрыцця 19 лістапада, дзе пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў, — 30—40 тысяч рублёў. Там гледачы пабачаць не толькі намінантаў, гэта будзе сапраўды вясёлае тэатральнае свята. Увогуле, на працягу тыдня адбудуцца цікавыя сустрэчы з нашымі тэатральным дзеячамі. Ёсць ідэя лепшыя спектаклі-пераможцы правезці па краіне.

Падрыхтавала Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?
Новости
Все новости