Безналичный расчет, тренинг выгульщиков онлайн: какие изменения претерпели услуги по уходу и выгулу домашних животных в нынешней эпидемиологической ситуации

Шарык, пройдземся!

Знайсці сферу, якую не закрануў каронавiрус, — тая яшчэ галаваломка. Адзін з найбольш пацярпелых — прыватны сектар. У пачатку года перад кожным прадпрымальнікам пэўна з’явілася пытанне: як быць? І своечасова скарэкціраваныя мадэлі бізнесу, перагледжаныя варыянты яго вядзення, прынятыя меры бяспекі калі не цалкам збераглі ад рызык і страт, то дапамаглі застацца на плаву.

У мінулым годзе ў Мінску з’явіўся сэрвіс, у якім можна замовіць адзін або некалькі выгулаў любога хатняга гадаванца. «Р» даведалася, як пандэмія паўплывала на бізнес і ці ахвотна cталiчныя жыхары  карыстаюцца яго паслугамі.

Сёння выгул гадаванца каштуе 9 рублёў: гэта 45-хвілінная прагулка, мыццё лап і кармленне.

Новы сегмент

Хатнія жывёлы нібы маленькія дзеці — патрабуюць увагі, клопату, гульняў. Таму кожны, хто заводзіць сабаку, як мінімум павінен задумацца аб наяўнасці вольнага часу. Бо калі своечасова не выгуляць гадаванца, ён пэўна пакіне непрыемныя «сюрпрызы» ў выглядзе абадраных шпалер або бязлітасна разадранага тапка.

— У многіх уладальнікаў рана ці позна ўзнікае неабходнасць дапамогі ў клопаце аб сабаку, котцы, рыбцы ці хамячку па шэрагу прычын: недахоп часу з-за працы, адпачынак  за мяжой. Уплываюць і асаблівасці гарадскога жыцця, — распавядае дырэктар па развіцці DogWalk Алёна Дзернушкова. – Мабыць, гэта галоўная перадумова стварэння ў Мінску такога сэрвісу, які прапануе паслугі выгулу, наведванне дзённай няні для гадаванца і нават афармленне кругласутачнага знаходжання з ім.

Плюс да ўсяго, прыкладам сталі паспяховыя праекты ў гэтай нішы за мяжой. Напрыклад, сэрвіс у Расіі прыцягнуў буйныя сродкі на развіццё. Падштурхнула і тое, што «сабачы» рынак актыўна развіваўся: пункты cпецыяльнага  харчавання — «догфрэндлі», бяс-платныя заняткi з кінолагамі, магазіны з амуніцыяй цэнавага прэміум-сегмента.

Алёна Дзернушкова.

На самай справе сэрвіс далёка не першапраходзец на гэтым рынку. Аднак можна сцвярджаць, што ён у ліку першых заняў вузкі сегмент. Раней у інтэрнэце размяшчаліся толькі прыватныя аб’явы аб выгуле сабак. Апрача таго, было некалькі спроб стварыць падобны сэрвіс у Мінску. Некаторыя кінолагі і ветэрынарныя цэнтры, прыватныя асобы таксама могуць аказаць гэтую паслугу.

— Аднак адназначна не было фармалізаваных стандартаў якасці і гарантый бяспекі жывёл. Важна быць спакойным за свайго гадаванца, калі адпраўляеш яго гуляць з незнаёмым чалавекам, — падкрэслівае Алёна. — Вядома, нам спатрэбіўся час, каб пазнаёміць мінчан з паслугамі сэрвісу і даць, што называецца, рассмакаваць. Нямала часу пайшло на прасоўванне ідэі бяспечных і культурных выгулаў, фарміраванне каманды і рэпутацыі.

Сёння адзін выгул гадаванца каштуе дзевяць рублёў. Гэта стандартная 45-хвілінная прагулка, мыццё лап і кармленне. Дарэчы, выгульшчыкі заўсёды прыбіраюць за сваімі падапечнымі, тым самым трансліруючы ўсвядомленае стаўленне да навакольнага асяроддзя.

 Мадэль бізнесу

— Напачатку, аналізуючы сітуацыю на рынку, мы ставілі мэтай прыйсці да 100 выгулаў у дзень праз год. Аднак пандэмія па-свойму адбілася на колькасці заказаў. Мы, як і ўсе, не чакалі падобнага, але хутка зрэагавалі і не страцілі пастаянных кліентаў, — дзеліцца Алёна.

Больш за тое: з’явілася такая катэгорыя кліентаў, якая перайшла на самаізаляцыю і абмежавала перамяшчэнне. Алёна прыводзіць прыклады навін: перадача сабакі выгульшчыкамі — толькі ў масках і пальчатках, магчымы і бескантактны варыянт перадачы. Усе выгульшчыкі ўважліва ставяцца да стану свайго здароўя, іх абавязалі вымяраць тэмпературу цела перад выкананнем заказу. Таксама ў бязвыхадных сітуацыях, напрыклад, калі чалавек знаходзіцца на каранціне і не мае магчымасці выходзіць з дома, стаў магчымы безнаяўны разлік.

У штаце сэрвісу больш за 50 выгульшчыкаў.

— Нядаўна мы далучыліся да сацыяльнай акцыі пад дэвізам «Заставайцеся дома». Яе сутнасць заключаецца ў бясплатных выгулах сабак, уладальнікамі якіх з’яўляюцца людзі ўзросту 55+, — расказвае Алёна.

За год у сэрвісе ўжо сфарміраваўся выразны кліенцкі партрэт. Гэта чалавек ад 25 да 50 гадоў, які не мае сваякоў i якога можна папрасіць аб дапамозе, заняты на працы з сярэднім або вышэй сярэдняга ўзроўнем дастатку.

— З пачатку праекта ўдалося палепшыць працэс адбору і навучання выгульшчыкаў. Узмацнілі тэарэтычную частку, звязаную з псіхалогіяй жывёлы, асабліва працай з праблемнымі сабакамі і iх бойкамі. Толькі пачаўшы выконваць заказы, мы атрымалі тую самую зваротную сувязь, без якой абнаўленне методык навучання проста было немагчымым, — расказвае Алёна.

У штаце сэрвісу больш за 50 выгульшчыкаў. Сярод іх і студэнты, і айцішнікі, і менеджары, і фрылансеры.

Не ўсе патэнцыяльныя выгуль-шчыкі атрымліваюць працу. Спачатку правяраюць іх даныя, пасля кожны ўдзельнічае ў трэнінгу з кінолагам, здае тэсты.

— Аднак у эпідэміялагічнай сітуацыі мы проста не маем права прымушаць людзей збірацца на групавыя заняткі, — завяршае Алёна. — Таму вырашылі перанесці трэнінг і тэсты ў рэжым анлайн.

malyshchyts@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter