На Шаркаўшчыне святкавалі Дзень вызвалення Беларусі і 515-годдзе гарадскога пасёлка

Шаркаўшчыне - 515!

На Шаркаўшчыне святкавалі Дзень вызвалення Беларусі і 515-годдзе гарадскога пасёлка. На ўрачыстасці сабраўся не толькі тутэйшы люд і прадстаўнікі бліжэйшых раёнаў, але і дэлегацыі з Літвы і Латвіі.



Шаркаўшчынская зямля падарыла свету такіх знакамітых людзей, як садавода Івана Сікору, бацьку сучаснага іўрыта  Элізэра Бэн-Іегуду, народнага артыста Беларусі Паўла Дубашынскага, пісьменнікаў Германа Кірылава і Віктара Праўдзіна, майстра спорту міжнароднага класа Віктара Гінько. Па яе сцежках і ваколіцах нямала павандраваў мастак Язэп Драздовіч.

— І сёння галоўнае багацце Шаркаўшчыны і раёна — гэта працавітыя, таленавітыя, энергічныя, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй людзі, — адзначыў старшыня райвыканкама  Дзмітрый Ламака.

Вялікай групе механізатараў, якія плённа папрацавалі на загатоўцы кармоў, а цяпер рыхтуюцца да жніва, уручаны граматы райвыканкама і грашовыя прэміі. У ліку тых, хто атрымаў узнагароды,  Аляксандр Драбовіч і Яўген Максімаў з ААТ “Даватарскі”, Аляксандр Мацкевіч з ААТ “Ельня-Агра”, Валерый Фёдараў з ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс”, Сяргей Хаданёнак з ААТ “Княж”.

Ушанавалі на свяце Пятра і Таццяну Бука — бацькоў самага маленькага жыхара гарпасёлка, а таксама  Віктара і Наталлю Конахаў, якія справілі залатое вяселле.

Дыпломамі за ўдзел  у добраўпарадкаванні тэрыторыі і ўстаноў малой формы, прысвечаным  Году малой радзімы, узнагароджаны калектывы  цэнтральнай раённай бальніцы, СШ № 2, інспекцыі  па насенневодстве, каранціне і абароне раслін і іншыя.

З асаблівай цеплынёй віталі ўдзельнікі ўрачыстасці былых кіраўнікоў раёна —  Віктара Бядрыцкага і Мечыслава Морхата. Пад кіраўніцтвам апошняга пабудавана больш за дзясятак аграгарадкоў, у раён прыцягнуты замежныя інвестыцыі.

Ветэранаў вайны і працы раёна віншавалі на “агеньчыку”. А закончылася свята дыскатэкай для моладзі.

saulich@sb.by

Фота Вольгі ЧАРНЯЎСКАЙ
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter