Национальный исторический музей предлагает ощутить новогоднюю атмосферу

Шар на памяць

Да галоўнага зімовага свята яшчэ два месяцы, а Нацыянальны гістарычны музей ужо гатовы ствараць навагодні настрой. На мінулым тыдні тут пачаў работу выставачны праект «Музей ёлачных цацак».


Для пастаянных наведвальнікаў гістарычнага музея праект не новы. Калекцыянер Андрэй Бягун некалькі гадоў экспануе тут свае ёлачныя цацкі. Але паколькі калекцыя ўвесь час абнаўляецца, наведваць выставу можна як у першы раз — сумна не будзе.

Экспазіцыя расказвае гісторыю вытворчасці шкляных шароў і іншых цацак з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён і знаёміць з ёлачнымі ўпрыгажэннямі з 75 краін, у тым ліку экзатычных Конга, Перу, Інданезіі, Новай Зеландыі. Напрыклад, адзін з самых дарагіх экспанатаў на выставе — вялізны шкляны шар з Венскага балю канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Праект праходзіць сумесна з Фабрыкай ёлачных цацак «ГРАЙ» («Ганарыся Рэчамі АЙчыны!»). Наведвальнікі музея могуць даведацца пра сакрэты вытворчасці ёлачных цацак на адзінай у краіне спецыялізаванай фабрыцы, а таксама пад кіраўніцтвам мастакоў прадпрыемства паўдзельнічаць у майстар-класах і ўласнаручна вырабіць навагодняе ўпрыгажэнне. Тут можна набыць цацкі і для сваёй ёлкі.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter