Шапэн, студэнт і Грунвальд

Наступны год у Беларусі, як і ва ўсім свеце, будзе прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння польскага кампазітара Фрэдэрыка Шапэна. Аб гэтым у выніку двухбаковых перагавораў дамовіліся міністры культуры Беларусі і Польшчы — Павел Латушка і Богдан Здраеўскі.

Імя Шапэна было добра вядома на Беларусі яшчэ пры жыцці кампазітара. Ягоныя творы гучалі ў салонах і маёнтках магнатаў нашага краю. Дарэчы, Фрэдэрык сябраваў з беларускімі дзеячамі мастацтва, напрыклад з Напалеонам Ордай. Павел Латушка адзначыў, што беларуская старана ўжо спланавала шэраг мерапрыемстваў, якія будуць прысвечаны чароўнай класічнай музыцы і яго аўтару. Рыхтуюцца канцэрты не толькі на сталічных пляцоўках, але і ў рэгіёнах. Галоўным хэпенінгам стане новая опера, якую ставяць ў Вялікім тэатры оперы і балета. А школа мастацтваў № 3 у Мінску з гэтага дня будзе насіць імя Шапэна. З нагоды гэтай падзеі польская дэлегацыя падаравала дзецям і настаўнікам бюст кампазітара, створаны ў XIX стагоддзі. Богдан Здраеўскі распавёў і аб іншых сумесных беларуска-польскіх праектах у галіне культуры. Нашы краіны шырока адзначаць 600-годдзе Грунвальдскай бітвы і будуць разам аднаўляць помнікі архітэктуры, якія так ці інакш кранаюць гісторыю абедзвюх дзяржаў. Таксама пашырыцца колькасць праграм студэнцкага абмену паміж Беларуссю і Польшчай.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter