Шануйце сваё!

Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь. З артыкула 15: «Дзяржава адказная за захаванне гiсторыка-культурнай i духоўнай спадчыны, свабоднае развiццё культур усiх нацыянальных супольнасцей, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь».
Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь. З артыкула 15:
«Дзяржава адказная за захаванне гiсторыка-культурнай i духоўнай спадчыны, свабоднае развiццё культур усiх нацыянальных супольнасцей, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь».

За плячамi кожнага з нас — вопыт i слава продкаў. Зберагчы гэту каштоўную спадчыну, перадаць нашчадкам — наша задача. З разумення гэтага факта пачынаецца грамадзянская пазiцыя. Нядаўна прыняты новы Закон «Аб ахове гiсторыка–культурнай спадчыны», якi ўступiць у сiлу гэтым летам.

Зараз у краiне рэстаўрыруецца больш за 300 аб’ектаў — столькi не было адноўлена за некалькi апошнiх дзесяцiгоддзяў. I гэта работа атрымала высокую адзнаку: у Спiс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА занесены ўжо 4 аб’екты, якiя прадстаўляюць вялiкую гiсторыка–культурную каштоўнасць: архiтэктурна–культурны комплекс былой рэзiдэнцыi Радзiвiлаў у Нясвiжы, замкавы комплекс «Мiр», унiкальны помнiк прыроды — Белавежская пушча i Дуга Струвэ. Другi год вядуцца работы па адраджэнню легендарнага Аўгустоўскага канала. Магчыма, у хуткiм часе гэты транснацыянальны аб’ект таксама папоўнiць прэстыжнейшы спiс. На рэстаўрацыю гiстарычных помнiкаў выдзяляюцца не толькi бюджэтныя сродкi, але i гранты з прэзiдэнцкага фонду па падтрымцы культуры i мастацтва.

Нядаўна закончана складанне Дзяржаўнага спiса гiсторыка–культурных каштоўнасцей. У яго ўвайшло каля 5 тысяч аб’ектаў. Велiзарная праца па сiстэматызацыi i аналiзе архiтэктурна–гiстарычнай спадчыны была праведзена ўпершыню з 80–х гадоў мiнулага стагоддзя.

Час не пашкадаваў многiя гiстарычныя аб’екты нашай краiны. Але захаваць тое, што магчыма, наш доўг i канстытуцыйны абавязак. Менавiта таму пачалiся работы па рэканструкцыi гiстарычнага цэнтра Мiнска i iншых гарадоў. Завяршаецца рэстаўрацыя Гомельскага дварцова–паркавага ансамбля. Хутка пачнуць прымаць турыстаў першыя пускавыя комплексы Мiрскага замка i Нясвiжскага палаца.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter