Шануй свае вытокi

У эпоху перамен больш за усе пакутвае культура - вечная бюджэтная палоннiца.
У эпоху перамен больш за усе пакутвае культура - вечная бюджэтная палоннiца. У пачатку 90-х нашы музы знасiлi свае сукенкi да дзiрак. Былi разбураны шматгадовыя мiжнародныя сувязi - з афiш знiклi гастролi, палiтра канцэртнага жыцця паблякла, як развiтальная хусцiнка. Ледзь не пахавалi фестываль "Славянскi базар", аб паунакроуным нацыянальным фестывалi нават i не марылi - а на якiя сродкi? Калектыу Тэатра оперы i балета - зауседная гордасць краiны - губляу выдатных сваiх артыстау - яны раз`язджалiся па свеце ад безграшоуя. Культурны свет збяднеу. Ужо бясспрэчна папахвала глухаманню. Сення Мiнск i iншыя гарады краiны насычаны падзеямi еурапейскага маштабу. Кожны год мы прымаем некалькi значных мiжнародных фестываляу: "Славянскi базар", "Лiстапад", "Музычная восень", "Залаты шлягер", "Белая Вежа"... Няма афiшнай тумбы без зорнага iмя, прыязджаюць да нас Спiвакоу, Башмет, Хварастоускi, Казарноуская. Гастралюем мы: нашы тэатральныя калектывы выступаюць у Расii, Францыi, Шатландыi, Кiтаi; беларускiя выданнi - на Франкфурцкiм кнiжным кiрмашы, вядомыя мастакi - у галерэях Iталii. Мы мелi магчымасць паглядзець у сябе дома, у Мiнску, унiкальныя карцiны з Траццякоускай галерэi, пазнаемiцца з арыгiналамi Марка Шагала, Марцiроса Сар`яна, iншых мэтрау сусветнага жывапiсу. Адноулены Мiрскi замак, рэстаурыруецца Нясвiж - жамчужына нашай архiтэктурнай спадчыны. Мы будуем новыя сучасныя залы Нацыянальнага мастацкага музея. Узводзiм па суперсучасным праекце "алмаз" ведау - новую Нацыянальную бiблiятэку. Мы - нашчадкi вялiзных духоуных багаццяу. Кожны з нас можа сення зайсцi у дом Янкi Купалы, Якуба Коласа, Максiма Багдановiча, Францiшка Багушэвiча - у iх лiтаратурныя музеi. Кожны можа прачытаць iх кнiгi. У дзяржауных выдавецтвах выходзяць i зборнiкi пачынаючых лiтаратарау, i "Залатая серыя" класiкi. Сенняшнiя маладыя дараваннi - пад апекай дзяржавы, прэзiдэнцкага фонду па падтрымцы маладых талентау, i залатыя ноты iх гучаць на усiх мiжнародных фэстывалях, прыносячы славу краiне. Цярнiстым быу шлях да адраджэння. Тым больш каштоунае усе тое, што мы сення маем. Тым больш прыемна бачыць, як душэуна ствараецца, як пяшчотна ахоуваецца чыстая краса нацыянальнай культуры.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter