З чым адкрыецца новы сезон у Белдзяржфілармоніі

Шагал, Тарас Бульба і Чайкоўскі

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава падрыхтаваў для слухачоў навага сезона па-сапраўднаму ўнікальную праграму.
Прысвячэннем беларускай, украінскай і рускай культуры адкрыецца 3 верасня новы канцэртны сезон у Белдзяржфілармоніі.

Аляксандр Анісімаў


Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава падрыхтаваў для слухачоў па-сапраўднаму ўнікальную праграму. Многія творы прагучаць упершыню. Так, прэм’ерай сачынення сучаснага беларускага кампазітара Галіны Гарэлавай “Жарсці па Марку”, прысвечанага Шагалу і Віцебску, будзе прадстаўлена ў першым аддзяленні беларуская культура. Сімфанічная рапсодыя Леоша Яначэка “Тарас Бульба”, якая раней таксама ніколі не гучала ў Мінску, але карыстаецца папулярнасцю на Захадзе, прэзентуе ўкраінскую музыку.

Другое аддзяленне канцэрта будзе цалкам прысвечана расійскай культуры. Аркестр сыграе трэцюю дзею оперы Пятра Чайкоўскага “Мазепа” і прадставіць асноўныя фрагменты “Палтавы” Пушкіна. Дапамогуць у выкананні гэтай кампазіцыі папулярны расійскі акцёр Андрэй Мярзлікін, запрошаная салістка Самарскага тэатра Ірына Крыкунова, заслужаны артыст Расіі Васіль Святкін і саліст Марыінскага тэатра, заслужаны артыст Украіны Віктар Луцюк. Удзел у праграме прыме таксама ўзорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл Беларусі.


Людміла МІНКЕВІЧ, mila@sb.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter