Молодечно официально станет «Культурной столицей Беларуси-2016» 5 февраля

Сертыфікат — уручыць

Урачыстае ўручэнне гораду Маладзечна сертыфіката, які пацвярджае яго званне «Культурная сталіца Беларусі-2016», адбудзецца 5 лютага.

З рук міністра культуры Барыса Святлова сімвалы рэспубліканскай акцыі прыме старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец. Працягам цырымоніі на сцэне гарадскога Дома культуры стане гала-канцэрт з удзелам лепшых творчых сіл раёна, прафесійных і самадзейных калектываў і выканаўцаў, а таксама запрошаных гасцей, чыё жыццё і творчасць звязаны з Маладзечнам.

— Прысуджэнне звання «Культурная сталіца Беларусі» для нас вельмі ганарова і адказна. Мы доўга да гэтага статуса імкнуліся, ішлі, і тое, што мы яго атрымалі, — за-служаная адзнака шматгадовай працы работнікаў сферы культуры раёна і вобласці. Асаблівую значнасць падзеі надае і тое, што з высокім званнем мы ўвайшлі ў аб’яўлены ў краіне Год культуры, — падзялілася думкамі  напярэдадні цырымоніі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Алена Іванько.

Маладзечна ўжо даўно і па праве называюць сэрцам культурнага жыцця Міншчыны. Штогод у горадзе праводзіцца больш за 30 культурных акцый міжнароднага, рэспубліканскага і рэгіянальнага значэння. Несумненна, 2016-ы стане яшчэ больш плённым і багатым на ўнікальныя і арыгінальныя мерапрыемствы.

Акцыя «Культурная сталіца Беларусі» пачалася ў 2010 годзе.  Першым званне атрымаў Полацк. Далей былі Гомель, Нясвіж, Магілёў, Гродна і Брэст.

svirko@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter