“Сэрцам да сэрца”

Так называецца выстава мастака Грыгора Данеляна, якая ўчора адкрылася ў Мiнскiм абласным цэнтры народнай творчасцi. У экспазiцыi прадстаўлены жывапiсныя i графiчныя творы аўтара. Мастак нарадзiўся ў Грузii, вучыўся ў Ерэванскiм тэатральна-мастацкiм iнстытуце. Зараз жыве i працуе ў Беларусi.

Карцiны Грыгора Данеляна зараз захоўваюцца ў музеях i прыватных калекцыях Масквы, Кiева, Бостана, Чыкага, Лондана, Гамбурга, Рыма, Капенгагена. Можна спадзявацца, што пасля выставы, якая будзе працаваць да 30 красавiка, iмя мастака стане такiм жа вядомым i ў нашай краiне.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter