Сенненскiя мiльярды

Унiтарнае прадпрыемства “Сенненскiя прамтавары” без перабольшвання можна...

Унiтарнае прадпрыемства “Сенненскiя прамтавары” без перабольшвання можна назваць шматгалiновым «холдынгам» мясцовага значэння. У ягоную структуру ўвахо-дзяць такiя буйныя прадпрыемствы гандлю, як унiвермагi ў райцэнтры i гарадскiм пасёлку Багушэўск, спецыялiзаваныя магазiны “Мэбля”, “Свiтанак”, “Гаспадарчыя тавары”. А яшчэ шэраг аб’ектаў у аграгарадках.

Таму нядзiўна, што тавараабарот “холдынга” спажыўкааперацыi з пачатку года перавысiў шэсць мiльярдаў рублёў. Дастаткова заўважыць, што толькi на працягу верасня сенненскiя кааператары паспяхова гандлявалi ў Маскве, Нiжнiм Ноўгарадзе i Смаленску.

Як адзначаюць у райспажыўтаварыстве, калектыў ужо на працягу больш дзесятка гадоў працуе ста-бiльна, не мае запазычанасцi па падатках i энергарэсурсах. Усе галiны дзейнасцi рэнтабельныя: гандаль i грамадскае харчаванне, нарыхтоўкi i транспарт, прамысловасць i рынкi. Структура мае больш за паўтара мiльярда рублёў уласных абаротных сродкаў. Гэта дазваляе абыходзiцца без прыцягнення крэдытных рэсурсаў. Таму па меры магчымасцi сенненцы стараюцца заробленыя грошы ўкладваць у рамонт i рэканструкцыю прадпрыемстваў гандлю i грамадскага харчавання. Сотнi мiльёнаў рублёў знаходзяць шлях у прывабныя iнвестыцыйныя праекты.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter