Сацыякультурныя фактары, якія ўплываюць на лёс чалавека

Акрамя важных фактараў часу, якія маюць як стабільны, так і дынамічны характар, на лёс чалавека могуць аказваць уплыў сацыякультурныя фактары, якія даволі шырока прадстаўлены ў фальклорных крыніцах. У традыцыйнай культуры славян на падабенстве розных з’яў трымаецца асацыятыўнае поле дня нараджэння і спадарожных акалічнасцей.

Акрамя важных фактараў часу, якія маюць як стабільны, так і дынамічны характар, на лёс чалавека могуць аказваць уплыў сацыякультурныя фактары, якія даволі шырока прадстаўлены ў фальклорных крыніцах. У традыцыйнай культуры славян на падабенстве розных з’яў трымаецца асацыятыўнае поле дня нараджэння і спадарожных акалічнасцей.

Так,  калі ў адзін дзень у сям’і хтосьці паміраў (праходзілі пахаванні) і нараджалася дзіця, то гэтае супадзенне ўспрымалася як прадказанне недаўгавечнасці нованароджанага. Каб пазбегнуць гэткага лёсу, парадзісе трэба было абавязкова раніцай і ўвечар на працягу дзевяці дзён пасля пахавання чытаць  малітву Багародзіцы і разнастайныя словы-абярэгі.

І насупраць, калі пры нараджэнні дзіцяці ў хаце пражываў чалавек даволі сталага ўзросту, так званы доўгажыхар, то лічылі, што жыццё ў дзіцяці будзе вельмі шчаслівым і даўгавечным.

Шчаслівы лёс прадказвалі і таму дзіцяці, у дзень нараджэння якога ў сям’і быў яшчэ які-небудзь прыбытак, напрыклад, ацялілася карова, ажарабілася кабыла, свіння прынесла прыплод, адбылася загадзя вызначаная вялікая купля і пад.

Самым надзейным знакам шчасця, па народных паданнях, была так званая “дзіцячая кашуля” — фрагменты жывой тканіны ў выглядзе тоненькай плёнкі, якія маглі застацца на галаве або целе дзіцяці. Яе акуратна здымалі, сушылі і захоўвалі як талісман, які  прыносіць  поспех.  Пра лю-дзей, у якіх у жыцці ўсё складаецца насуперак жыццёвым перыпетыям, у народзе  гаварылі: “У кашулі нарадзіўся”.

Лічылася, што дзіця, якое нарадзілася з доўгімі валасамі, будзе багатым і шчаслівым.

Нягоды і перашкоды на жыццёвым шляху абяцалі дзіцяці, калі яно з’яўлялася на свет уніз тварам, наперад нагамі або з пупавінай вакол шыі. Лічылася, што ўсё жыццё чалавек будзе раздзіраць гэтыя нябачныя путы, якія будуць ускладняць пошук свайго месца пад сонцам (у сям’і, у вучобе, на працы).

Лічылася, што дзеці, народжаныя ў буру, будуць заўсёды ствараць вакол сябе перадумовы “буры” ва ўзаемаадносінах з людзьмі.

Калі дзяўчынка, падрастаючы, станавілася падобная на бацьку, а сын  падобны на маці, гэта лічылася добрым знакам шчаслівага і ўдалага жыцця дзяцей.

У народзе верылі, што незаконнанароджанае дзіця (байструк) будзе ўдачлівым і шчаслівым. Мала таго, яно і навакольным будзе прыносіць поспех і шчасце. Да такога дзіцяці заўсёды з задавальненнем ішлі ў хросныя бацькі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter