Сапсаваўся халадзільнік, куплены ў крэдыт…

Ілья Вячаслававіч ГОЛІШАЎ, в. Дворышча, Расонскі раён

Купіў у крэдыт халадзільнік. Не паспеў грошы выплаціць, як той зламаўся. Выклікаў майстра — прыехаў, нешта пакруціў, халадзільнік запрацаваў, але праз 15 хвілін «здох». Вызываў другі раз майстра — не дачакаўся. Тэхніку купіў у Расонах, у магазіне «Тавары для дому», у студзені гэтага года. Што рабіць?

Ілья Вячаслававіч ГОЛІШАЎ, в. Дворышча, Расонскі раён

На пытанне адказвае прадавец крамы «Тавары для дому» Вольга ШЫРОКАВА:

— Гэтую сітуацыю мы ўжо вырашылі. Халадзільнік адрамантавалі па гарантыі. Я звязалася з тавараведам, які ўжо, дарэчы, быў у курсе справы і звярнуўся ў полацкую рамонтную майстэрню. Там паабяцалі прыехаць у Дворышча і па гарантыі ліквідаваць няспраўнасці ў бліжэйшыя дні. І сваё слова стрымалі: пакупнік застаўся задаволеным!

P. S. Мы пацікавіліся ў Ільі Вячаслававіча, ці сапраўды можна зараз захoўваць у яго халадзільніку прадукты. «Усё адрамантавалі па гарантыі, — адказаў гаспадар. — Вялікі дзякуй!»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter