Штрафы до 500 базовых: какие нарушения допускают продавцы пиротехники

Салют,  пакупнiкi!

«Салюты, феерверкі, нядорага!» Яшчэ некалькі гадоў таму гэтую фразу можна было пачуць на рынку ці ў падземным пераходзе. Зараз — цішыня. Масавыя рэйды міліцыі і МНС даюць вынікі. Колькасць канфіскаваных феерверкаў складае сотні тысяч. Так, у мінулыя выхадныя пад Мінскам выявілі склады з нелегальнай піратэхнікай на агульную суму каля 25 тысяч долараў. Гаворка ідзе пра больш за 220 тысяч адзінак разнастайных вырабаў, якія маглі нанесці непапраўную шкоду чыймусьці здароўю. У адным з такіх рэйдаў пабывала карэспандэнт «Р».

Інспектары штодня адсочваюць сітуацыю з нелегальнымі прадаўцамі піратэхнікі: мабільныя групы, рэйды, выезды па паведамленнях.
yandeх.by

З году ў год людзі атрым-ліваюць траўмы і калецтвы з-за няправільнага выкарыстання піратэхнікі ці з-за яе неналежнай якасці, — сцісла ахаракта-рызаваў сутнасць праблемы старшы ўчастковы інспектар Першамайскага РУУС Мінска Іван Мясін.

Інспектар штодня разам з калегамі адсочвае сітуацыю з нелегальнымі прадаўцамі піратэхнікі: мабільныя групы, рэйды, выезды па паведамленнях. Сёння ў спісе ГЦ «Спектр». Заходзім у павільён, які прапануе даволі шырокі асартымент піратэхнікі. Хлапушкі, феерверкі, рымскія свечкі, ракеты... Усё тут! Дзяўчына-кансультант выглядае спакойнай, мабыць, падстаў хвалявацца няма. Працягвае правяраючым папку з дакументамі. Праверыўшы іх, камандзір аддзялення Першамайскага аддзела Дэпартамента аховы Віталь Дабравольскі рэзюмуе:

Дакументы ў парадку: накладныя, сертыфікаты адпаведнасці, афіцыйныя бланкі... Да ўмоў захоўвання таксама пытанняў няма. Небяспечны тавар знаходзіцца за шкляной вітрынай з замком.

Затое пытанні ўзніклі да наступнай праверанай намі гандлёвай кропкі ў гэтым ГЦ. Невялікі бокс плошчай некалькі квадратных метраў. Пры гэтым кожная палічка набітая петардамі і феерверкамі. Прадавец выкладвае тавар на вітрыну. Для зручнасці дастала яго са скрынкі і расклала на прылаўку. Падыходзь, бяры што хочаш.

На хвіліначку адвярнулася, — апраўдваецца дзяўчына. — Зараз такі ажыятаж. Адзін месяц увесь год корміць. Людзі падыходзяць, цікавяцца, просяць паглядзець, набываюць. Не паспяваю вітрыну папаўняць...

У пакупніка не павінна быць вольнага доступу да небяспечнага тавару, — абрывае яе Віталь Дабравольскі. — Хто заўгодна мог узяць з прылаўка феерверк і падпаліць вось тут, у гандлёвым цэнтры. На будучыню, выкладваючы тавар, зачыняйце магазін.

На першы раз дзяўчына абышлася строгім папярэджаннем. Наогул, за нелегальную піратэхніку караюць строга. За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць ці за невыкананне ўмоў захоўвання парушальніку пагражае буйны штраф. Для фізічных асоб ён складае ад 10 да 50 базавых велічынь, для ІП — ад 10 да 200 базавых, а для юрыдычных асоб — да 500 базавых. «Шэры» тавар канфіскуюць.

Яшчэ адно важнае патрабаванне да прадаўцоў — у магазіне павінна знаходзіцца не больш за 50 кілаграмаў піратэхнікі. Абедзве кропкі ў ГЦ «Спектр» гэтую праверку прайшлі. Але, як паказвае практыка, не ўсе гатовыя працаваць без парушэнняў. У гэтым пераканаліся ў іншым магазінчыку з надпісам «Феерверкі». На ўпакоўках некаторых вырабаў няправільна пазначаны клас небяспекі вырабу. І гэта нездарма. Афіцыйна прадаваць можна піратэхніку трох класаў. Гэта хлапушкі, бенгальскія агні, петарды і наземныя феерверкі. Радыус іх небяспечнай зоны — да 5 метраў. Сюды ж адносяцца піратэхнічныя ракеты і салютныя батарэі. У іх радыус небяспечнай зоны — 20 метраў і больш. Чацвёрты і пяты клас — прафесійная піратэхніка. Набыць яе можа толькі чалавек з пасведчаннем піратэхніка. «Шэрыя» прадаўцы, зразумела, ніякага пасведчання не спытаюць: купляйце, падпальвайце, а далей, як пашанцуе.

Міліцыя і МНС падчас сумесных рэйдаў настойліва вычышчаюць прылаўкі рынкаў і пераходаў ад небяспечнай прадукцыі. І гэта дае свой плён. Яшчэ пару гадоў таму па шляху да гандлёвых радоў рынку «Ждановічы» хтосьці не-не, ды і прапанаваў бы «Салюты, феерверкі, нядорага!». Зараз — нікога. 

…Тым часам сарафаннае радыё спрацавала спраўна. Пакуль мы правяралі адны гандлёвыя кропкі, на дзвярах некаторых магазінаў феерверкаў з’явіліся таблічкі тыпу «адышла на 10 хвілін». У магазінах, што працягвалі працу, прад’яўлялі ўсе неабходныя дакументы, накладныя і сертыфікаты на прадукцыю. Закрытыя крамы інспектары бяруць на аловак, каб прыехаць з нечаканай праверкай у іншы дзень.

Нягледзячы на масавыя праверкі і буйныя штрафы парушальнікі ёсць. Толькі ў Першамайскім раёне на гэтым тыдні канфіскавана больш за 7,5 тысячы піратэхніч-ных вырабаў. Бяру іх у рукі і пераконваюся, што выгляд асобных тавараў даверу, мякка кажучы, не выклікае: упакоўкі мокрыя і скамячаныя. Добра, што ўсё гэта не ірванула ў адзін момант!

Тэрмін прыдатнасці напрамую залежыць ад умоў захоўвання. Бачыце, некаторыя скрынкі без цэлафанавай абгорткі, — звяртае маю ўвагу Іван Мясін. — Калі іх захоўвалі ў вільготным памяшканні, то порах намок і яны ўжо няспраўныя.

Клас небяспекі на ўпакоўках не пазначаны, маркіровак і інструкцый на рускай мове няма. А вось сертыфікаты ёсць! Адкуль у прадаўца дакументы на яўна «шэры» тавар, трэба высветліць кампетэнтным органам.

gorbatenko@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter