Национальный художественный музей готовит выставочный проект к 85-летию Митрополита Филарета

Сакральная спадчына

На наступным тыдні ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрываецца выстава рускага і беларускага іканапісу XVIII — пачатку XX стагоддзя. Праект прымеркаваны да 85-­годдзя з дня нараджэння мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Пры яго падтрымцы рэалізоўваліся шматлікія праграмы супрацоўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы з шэрагам дзяржаўных устаноў, у тым ліку ў галіне духоўнага, маральнага, эстэтычнага выхавання грамадства. Гэтай мэце, паведамляе artmuseum.by, служыць і новая выстава музея.


У зборы Нацыянальнага мастацкага музея налічваецца каля 300 твораў рускага іканапісу канца XVII — пачатку XX стагоддзя. Большасць з іх паступіла ад беларускай таможні, некаторыя перададзены дзяржаўнымі арганізацыямі або прыватнымі асобамі. На выставе будзе прадстаўлена каля 60 ікон. Гэта вобразы Хрыста, Маці Божай, некаторых святых, ілюстрацыі хрысціянскіх свят. Іконы дэманструюць не толькі багацце сюжэтаў, але і разнастайнасць стылявых кірункаў. Некаторыя творы паходзяць з вядомых іканапісных цэнтраў Палеха, Мсцёры, Халуя.

Цікавым дапаўненнем экспазіцыі стануць прадметы асабістай набожнасці мітрапаліта Філарэта, перададзеныя Беларускім экзархатам Маскоўскага патрыярхата. Гэта панагіі, посахі, літургічныя ўборы, у тым ліку мітра, выкананая ў тэхніцы пляцення з саломы. Выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі будзе працаваць да 21 мая.


Фото artmuseum.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter