Міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2015» пачынаецца ў Сафіі

Сачыце за чарадзействам

Міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2015» пачынаецца ў Сафіі. Тэлеканалы «Беларусь 1» і спадарожнікавы «Беларусь 24» у 21.30 пакажуць прамую трансляцыю грандыёзнага канцэрта.


У прэстыжным музычным форуме ў гэты раз сапернічаюць юныя таленты з 17 краін — удзельніц Еўрапейскага вяшчальнага саюза і Аўстраліі, сёлетняй дэбютанткі на дзіцячым «Еўрабачанні». Наш прадстаўнік 13-гадовы Руслан Асланаў з песняй «Чараўніцтва», згодна з вынікамі жараб’ёўкі, выступіць дзясятым.

Нумар нашага ўдзельніка будзе інтэрактыўным і з эксклюзіўным графічным афармленнем. На заднім фоне сцэны ўбачым намаляванае дрэва, якое змяняе свой колер на працягу ўсяго выступлення канкурсанта. Адным рухам рукі, быццам маг, Руслан зможа мяняць фонавыя эфекты разам з рытмам сваёй кампазіцыі. Кульмінацыяй песні стане прыпеў на англійскай мове, менавіта ў гэты момант дрэва заззяе, а са сцэны ў залу для гледачоў разляцяцца дзясяткі святлодыёдных матылькоў.

Ірына СВІРКО

svirko@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter