Са сваiм народам

Саюз  пiсьменнiкаў  Беларусi  выступае  за  якасную,  высокадухоўную,   запатрабаваную  лiтаратуру  i  служэнне  iнтарэсам  дзяржавы

Саюз  пiсьменнiкаў  Беларусi  выступае  за  якасную,  высокадухоўную,   запатрабаваную  лiтаратуру  i  служэнне  iнтарэсам  дзяржавы

У Мiнску прайшоў з’езд Саюза пiсьменнiкаў Беларусi (СПБ). Нагадаем, што гэта творчая арганiзацыя на чале з вядомым празаiкам Мiкалаем Чаргiнцом абвясцiла пра сваё стварэнне год таму, адмежаваўшыся ад адзiнага раней Саюза беларускiх пiсьменнiкаў (СБП). За час iснавання колькасць новай арганiзацii павялiчылася амаль у тры разы. Сёння ў яе складзе 341 чалавек, сярод якiх i новапрынятыя ў творчы саюз лiтаратары, i тыя, хто перайшоў у яго з СБП. 

На з’ездзе прысутнiчала 302 дэлегата з усёй рэспублiкi. Удзел у яго двухдзённай рабоце прынялi госцi з 11 краiн, у лiку якiх Расiя, Украiна, Малдова, Балгарыя, Сербiя, Польшча, Лiтва, Эстонiя, Сiрыя. Вiнша­ван­нi з нагоды адкрыцця з’езда атрыманы ад пiсьменнiцкiх суполак Iталii, Францыi, Арменii, Турцыi, Паўночнай Амерыкi, Вялiкабрытанii i iншых дзяржаў. Прывi­танне гасцям i дэлегатам з’езда даслаў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка. 

Як адзначыў у справа­здачным дакладзе старшыня СПБ Мiкалай Чаргiнец (на здымку), сыходзячы год стаў часам станаўлення новага саюза: створана яго структура i сiмволiка, вырашаны рэгiстрацыйныя пы­таннi, адноўлена дзейнасць аддзяленняў ва ўсiх абласцях, знойдзена ўзае­маразуменне з ор­ганамi кiравання на месцах, ёсць падтрымка з бо­ку дзяржавы. 

— У нашай краiне з’явiлася садружнасць творцаў слова, якiя душой i ўсiмi сваiмi думкамi i намерамi стаяць побач са сваiм народам, — адзначыў Мiкалай Чаргiнец. 

За 2006 год сiламi Саюза пiсьменнiкаў Беларусi праведзены больш за 10 тысяч сустрэч з чытачамi, у тым лiку з моладдзю i дзецьмi, ад выхавання якiх найперш трэба пачынаць адра­джэнне цiкавасцi да айчыннай лiтаратуры. Пiсьменнiк не можа сёння заставацца толькi ва ўласнай шкарлупiне, ён павiнен ведаць, што адбываецца ў краiне. Чым больш будзе ведаць пiсьменнiк, тым больш значны творчы ўклад з дапамогай свайго таленту i твораў зможа ён зрабiць у справу развiцця лiтаратуры i “наблiжэння” яе да чытача. За мiнулы год убачылi свет больш за два дзесяткi кнiг аўтараў СПБ.  Паводле слоў Мiкалая Чаргiнца, саюз мае намер i надалей спрыяць выхаду новых кнiг, але разам з тым будзе больш патрабавальна ставiцца да такiх твораў: яны павiнны адказваць галоўнаму назначэнню лiтаратуры – быць запатрабаванымi ў грамадстве i карыснымi людзям. 

Мiкалай Чаргiнец акрэслiў i шэраг iснуючых пакуль праблем, якiя чакаюць свайго вырашэння. Сярод iх — несвоечасовыя выплаты ганарараў у лiтаратурных часопiсах, недастаткова плённае  супрацоў­нiцтва з iншымi творчымi арганi­зацыямi i СМI, пытаннi, звязаныя з распаўсюджваннем беларускай лiтаратуры па бiблiятэках краiны, з мiзэрнай колькасцю школьных гадзiн, адведзеных для яе вывучэння, наладжванне сувязей з пiсьменнiцкiмi арганiзацыямi iншых краiн i сацыяльная падтрымка беларускiх лiтаратараў. 

Развiццё лiтаратуры, сённяшнiя патрабаваннi да творцы i кнiгi, роля пiсьменнiка i лiтаратуры ў грамадстве – гэтыя тэмы сталi галоўнымi на з’ездзе. Як адзначалi многiя яго ўдзельнiкi, упершыню за апошнiя 12 гадоў размова iшла пра творчасць, а не высвятлялiся палi­тычныя адносiны. 

З болем гаварыў Мiхась Пазднякоў пра моцны ўдар, нанесены некалькi гадоў таму па дзiцячай лiтаратуры лiквiдацыяй выдавецтва “Юнацтва” – аднаго з лепшых у Еўропе, якое выпускала лiтаратуру на 18 мовах свету i пастаўляла беларускую кнiгу ў 110 краiн. На якасцi пiсьменнiцкага слова засяродзiў увагу кiраўнiк дзяржаўнага выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” Уладзiслаў Мачульскi. На яго думку, кнiга не можа выдавацца толькi таму, што так вырашыў яе аўтар. Такая  раскоша недазваляльная. Апрабацыю твор павiнен спачатку прайсцi ў часопiсах. Аб неабходнасцi сiнтэзу сучаснасцi i традыцыi ў лiтаратуры, аб актуальнасцi для кожнага пiсьменнiка ў дачыненнi да сябе купалаўскага пытання “А хто там iдзе?” казаў Уладзiмiр Гнiламёдаў. “З году ў год з аднаго школьнага падручнiка ў другi перакачоўваюць творы пiсьменнiкаў — сталпоў апазiцыi”, — абураўся Анатоль Аўруцiн. “Дзе i як друкавацца ў перыёдыцы рускамоўным беларускiм пiсьмен­нiкам?” — пыталася з трыбуны з’езда Тамара Краснова-Гусачэнка. Супраць дамарослага самвыдатаўскага безгустоўя, па якiм часам мяркуюць пра ўсю беларускую лiтаратуру, выказваўся Анатоль Крэйдзiч... 

Разам з беларускiмi пiсьмен­нiкамi выступалi на з’ездзе пiсьменнiкi-госцi – Крысцiян Шнайдэр з Германii, Барыс Марыян з Малдовы, Аляксандр Сiзаненка з Украiны, расiянiн Станiслаў Куняеў, балгарын Нiкола Пецеў... Рэфрэнам гучала ў iх словах думка аб неабходнасцi аднаўлення, устанаўлення новых i пашырэння iснуючых творчых кантактаў памiж лi­та­ратарамi розных краiн.  

Завяршыўся з’езд прыняццем рэзалюцыi. У ёй, у прыватнасцi, гаворыцца, што Саюз пiсьмен­нiкаў Беларусi i надалей лiчыць сваёй галоўнай мэтай працу па ства­рэннi якаснай, высокадухоўнай, адпавядаючай духу часу, сацыяльна арыентаванай лiта­ратуры, прапаганду i распаўсюджванне лепшых яе ўзораў, а таксама багатай айчыннай лiтаратурнай спадчыны, умацоўванне традыцый, закладзеных  Якубам Коласам i Янкам Купалам. Саюз выступае за падтрымку дзейнасцi кiраўнiцтва дзяржавы, актыўны ўдзел у рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне духоўнага i патрыятычнага выхавання, за служэнне iнта­рэсам народа i грамадства. 

Як паведамiў Мiкалай Чаргiнец, праўленне СПБ спадзяецца на сустрэчу дэлегацыi бе­ларускiх пiсьменнiкаў з Прэ­зiдэнтам краiны, каб унесцi на разгляд кiраўнiка дзяржавы шэраг пытанняў, звязаных з далейшай дзейнасцю Саюза i яго творцаў. 

Дарэчы

Сярод дэлегатаў з’езда Саюза пiсьменнiкаў Беларусi былi i чацвёра прадстаўнiкоў гэтага творчага аб’яднання, якiя працуюць у  “Рэспублiцы”. Па дзiўным супадзеннi ўсе – Мiкалаi. Уласныя карэспандэнты газеты па Мiнскай вобласцi – Мiкалай Кароль, па Гомельскай – Мiкалай Ждановiч, “рэзiдэнт” у Бабруйску – Мiкалай Давiдовiч i аглядальнiк аддзела эканомiкi Мiкалай Васькоў. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter