С Рождеством Христовым!

Христианам Беларуси, празднующим Рождество Христово 25 декабря Дорогие соотечественники! Сердечно поздравляю вас с Рождеством Христовым. Этот великий праздник объединяет и сближает семьи, поколения и народы в стремлении к духовному преображению и обновлению, в желании делиться друг с другом теплом. Рождество для миллионов людей служит непреходящим символом чистоты, искренности, человечности и милосердия. В прекрасные рождественские дни наши сердца наполняют вера, надежда и сострадание, вдохновляющие на свершение добрых дел, оказание помощи всем, кто в ней нуждается.  Пусть праздник Рождества придаст вам силы для осуществления самых заветных желаний и планов. Пусть наступающий год порадует новыми достижениями, принесет в каждый дом спокойствие, взаимопонимание, благополучие и любовь. Желаю вам крепкого здоровья, успехов в делах, счастья и мира. Александр Лукашенко

Христианам Беларуси, празднующим Рождество Христово 25 декабря

Дорогие соотечественники!

Сердечно поздравляю вас с Рождеством Христовым.

Этот великий праздник объединяет и сближает семьи, поколения и народы в стремлении к духовному преображению и обновлению, в желании делиться друг с другом теплом.

Рождество для миллионов людей служит непреходящим символом чистоты, искренности, человечности и милосердия. В прекрасные рождественские дни наши сердца наполняют вера, надежда и сострадание, вдохновляющие на свершение добрых дел, оказание помощи всем, кто в ней нуждается. 

Пусть праздник Рождества придаст вам силы для осуществления самых заветных желаний и планов. Пусть наступающий год порадует новыми достижениями, принесет в каждый дом спокойствие, взаимопонимание, благополучие и любовь.

Желаю вам крепкого здоровья, успехов в делах, счастья и мира.

Александр Лукашенко

-------------------------------- 

Нарадзіўся  нам  Хрыстус  збаўца

Пастырскi лiст на Нараджэнне Пана 2007 г. 

Браты ў бiскупскiм i святарскiм служэннi, кансэкраваныя асобы, дарагi верны народ! 

Сардэчна вiтаю ўсiх вас i вiншую са збаўчай урачыстасцю Нараджэння Пана ў год усеагульнага паклiкання да святасцi! 

Хто ж Ён, народжаны ў бэтлеемскай стаенцы Збаўца? 

Аўтары Новага Запавету, з аднаго боку, прапануюць нам адказ на гэтае пытанне, карыстаючыся паняццямi таго часу, з другога ж — гэты адказ надзвычай багаты ў тэалагiчным вымярэннi. 

Збаўца з’яўляецца «спадкаемцам усяго» (Гбр 1, 2), пiша аўтар паслання да Габрэяў. Паняцце спадчыны мела вялiкае значэнне на старажытным Усходзе. Спадкаемца — гэта той, хто ўвасабляе гаспадара i яго справы; ён мае роўныя з iм правы. Таму апостал Ян Багаслоў у сваiм Евангеллi кажа, што Збаўца «прыйшоў да свайго» (пар. Ян 1, 11)

Бог стварыў свет праз свайго Сына. «Усё праз Яго сталася» (Ян 1, 3), падкрэслiвае святы Ян Багаслоў. Папа Бэнэдыкт XVI у сувязi з гэтым у сваёй энцыклiцы Deus caritas est (Бог ёсць любоў) кажа, што «ўвесь свет быў створаны дзякуючы моцы Яго творчага слова» (пар. DCE 9)

Увесь свет сваiм iснаваннем абавязаны Хрысту i скiраваны да Хрыста, бо толькi ў Iм ён знаходзiць падставу i сэнс свайго iснавання. 

Магчыма, для нас, людзей ужо ХХI стагоддзя, гэтыя тэалагiчна-фiласофскiя разважаннi гучаць ужо не настолькi пераканаўча, як для хрысцiянаў апостальскiх часоў. Аднак яны павiнны дапамагчы нам зразумець i паглыбiць нашую ўпэўненасць у тым, што ў момант нараджэння Дзiцяцi ў Бэтлееме здзейснiлася штосьцi непаўторнае. А менавiта здзейснiлася таямнiца Богаўцелаўлення, i на свет прыйшоў такi доўгачаканы Збаўца; споўнiлася прароцтва Iсаi: «Валадарыць Бог твой! (…) — суцешыў Пан народ свой (…). Пан адкрыў святое плячо сваё перад вачыма ўсiх народаў» (Iс 52, 7. 9. 10). Такiм чынам, чалавечая гiсторыя атрымала новую якасць: яна абагавiлася, у ёй з’явiўся Бог з чалавечымi аблiччам i сэрцам; Бог, блiзкi да людзей. 

У калядную вiгiлiю мы збiраемся за адным сталом, каб падзялiцца аплаткаю i пажадаць адно аднаму супакою, шчасця, радасцi. Менавiта за агульным вiгiлiйным сталом асаблiвым чынам перажываецца таямнiца супакою, якiм Бог адорвае людзей добрай волi (пар. Лк 2, 14)

З гэтаю атмасфераю душэўнага супакою мы прыходзiм у нашыя касцёлы, каб нанава перажываць таямнiцу Богаўцелаўлення i ўслухацца ў тое, чаму вучыць нас урачыстасць Нараджэння Пана. 

У першую чаргу яна кажа пра рэальнасць уваходжання Бога ў гiсторыю чалавека i пра Божую любоў да яго, любоў да свету, у якiм чалавек жыве.

У цяжкiя моманты нашага жыцця мы часта забываемся, што менавiта Сын Божы прыйшоў у гэты свет i прыняў на сябе чалавечыя пакуты, прыняў чалавечую долю i нядолю. Сын Божы на ўласным вопыце ведае, што кожны з нас перажывае i з чым не можа справiцца. Таму без боязi, што нас не зразумеюць, мы можам звяртацца да Яго, можам шукаць у Яго выйсця з цяжкай сiтуацыi i дапамогу.

Мы не можам забыцца пра тое, што праз уваходжанне Сына Божага ў чалавечую гiсторыю Ён асвяцiў i ўзвысiў да збавеннай годнасцi дзейнасць чалавека. Мы павiнны памятаць пра гэта, распачынаючы кожны новы дзень, бо дзякуючы Нараджэнню Хрыста нашая дзейнасць набыла новае i найвышэйшае з усiх магчымых вымярэнне. 

Сённяшняя ўрачыстасць таксама кажа нам пра ўзвышэнне i хвалу простых людзей. Бо першымi, каму была дадзена ласка ўбачыць нованароджанага Збаўцу i пакланiцца Яму, былi не кiраўнiкi iзраэльскага народа, не фарысеi, не старазапаветныя святары, не моцныя гэтага свету, а простыя пастухi. 

Менавiта яны першымi прынялi вестку пра нараджэнне Збаўцы i паверылi ёй. Менавiта iх, непрыкметных у ценю моцных i слаўных гэтага свету, узвялiчыў Пан Бог i пра iх апавядае Евангелле, якое будзе абвяшчацца да канца часоў. 

У сувязi з гэтым мы павiнны сёння запытацца ў самiх сябе: а якое нашае стаўленне да евангельскай весткi? Як мы сёння ўспрымаем Добрую Навiну, у тым лiку i пра Нараджэнне Хрыста? Цi цалкам мы яе прымаем? А можа, мы гатовыя прыняць з яе толькi тое, што адпавядае нашаму спосабу мыслення цi секулярнай культуры сучаснага свету? Мы маем перад сабою дзве магчымасцi: прыпадобнiцца да цара Iрада, якi жадаў знiшчыць усё, што нагадвала пра Хрыста, цi па прыкладзе бэтлеемскiх пастухоў паверыць i прыняць Добрую Навiну пра збаўленне. 

I нарэшце, сённяшняя ўрачыстасць гаворыць нам, што важна не тое, як i дзе нарадзiўся чалавек, а тое, як ён жыве. Збаўца прыйшоў на гэты свет у крайняй галечы, Яму не знайшлося нават месца ў заездзе (пар. Лк 2, 7). Аднак Хрыстус сваiм жыццём паказаў, што вартасць чалавека вызначаюць каштоўнасцi, якiя ён вызнае i нясе ў сабе. У гэтым сэнсе Хрыстус пакiнуў нам найлепшы прыклад для пераймання. 

Таму Нараджэнне Пана — гэта нiбы лекцыя для нас. Лекцыя, якая павiнна перасцерагчы ад падзення з высокага п’едэсталу, на якi мы самi сябе ўзносiм. Гэта лекцыя пакоры для нас — людзей, якiя, жывучы ў эпоху постмадэрнiзму, спадзяюцца толькi на ўласныя сiлы, на рацыянальны розум, на дасягненнi навукi i тэхнiкi. Гэта, нарэшце, лекцыя вытрымкi ў iмкненнi да дасканаласцi. 

У Хрысце матэрыяльны свет атрымаў свой цэнтр. У iм свет атрымаў «Жыццё» i «Святло». «А святло свецiць у цемры» (Ян 1, 5), i гэта азначае, што «Жыццё» прабiлася ў наш свет праз акасцянелую i закарэлую паверхню. Таму чалавек ужо не павiнен навобмацак шукаць чагосьцi невядомага, пра што нiчога не ведае. Ён не павiнен уцякаць ад рэальнасцi жыцця, бо ў Хрысце яно перастала быць цёмнаю пусткаю без сэнсу. Для чалавека скончыўся шлях у невядомае, i ён у Хрысце атрымаў сваю мэту. Бог выйшаў насустрач чалавеку, дзякуючы чаму чалавек адчувае сябе ў гэтым свеце бяспечна, як у сябе дома, бо тут яго сустракае бязмежная любоў Бога. Жыццё чалавека набыло сэнс. Таму ўцёкi ад рэальнасцi былi б уцёкамi ў бессэнсоўнасць. 

Умiлаваныя ў народжаным Збаўцы браты i сёстры! 

Ад усяго сэрца вiншую вас з Божым Нараджэннем! Вiншую iншыя хрысцiянскiя Цэрквы i супольнасцi, якiя разам з намi святкуюць гэтую збавенную ўрачыстасць. Вiншую вернiкаў Беларускай Праваслаўнай Царквы, якiя праз трынаццаць дзён будуць ушаноўваць Нараджэнне Збаўцы, i жадаю iм як найлепш падрыхтавацца да гэтага свята. 

Усе мы, хрысцiяне розных Цэркваў i супольнасцяў, вызнаем тую ж самую праўду пра Богаўцелаўленне, што стала знакам прыйсця ў свет Бога ў вобразе чалавека, якi аднавiў парушаную першародным грахом гармонiю. Хрыстус, стаўшы цэнтрам чалавечай гiсторыi, для ўсiх нас з’яўляецца таксама цэнтрам прыцягнення. 

Гэта — iмператыў, якi абавязвае нас да новага бескампрамiснага, пазбаўленага «рэлiгiйнай палiткарэктнасцi» абвяшчэння праўды Евангелля i да абароны маральных каштоўнасцяў з мэтаю стварэння цывiлiзацыi любовi i пабудовы грамадства, заснаванага на ўзаемнай павазе, узаемнай любовi, справядлiвасцi i абяцаным Збаўцам супакоi. 

Ад усяго сэрца жадаю вам Божых ласкаў, здольнасцi i сiлаў перанесцi на ўсе днi вашага жыцця атмасферу сённяшняга свята, атмасферу любовi, супакою i адзiнства. 

Радасцi вам, шчасця, шчодрага Божага благаслаўлення на святы Божага Нараджэння i калядны перыяд, а таксама на ўвесь надыходзячы Новы 2008 год, якi ў душпастырскай праграме Каталiцкага Касцёла на Беларусi будзе праходзiць пад  дэвiзам: «Слова Божае — крынiца надзеi». Выбiраючы такую тэму, наш мясцовы Касцёл iмкнецца больш поўна ўдзельнiчаць у жыццi Паўсюднага Касцёла. Гэта звязана з тым, што 28 чэрвеня 2008 г. распачынаецца Год святога апостала Паўла, якi нястомна абвяшчаў Евангелле ўсiм народам, а ў кастрычнiку ў Ватыкане распачне працу чарговы Сiнод Бiскупаў, прысвечаны слову Божаму ў жыццi i мiсii Касцёла. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у сваёй апошняй энцыклiцы Spe salvi (У надзеi мы збаўленыя) заклiкае ўслухацца ў сведчанне Бiблii пра надзею, бо сапраўды слова «надзея» з’яўляецца цэнтральным словам бiблейскай веры (пар. SS 2)

Яшчэ раз, браты i сёстры, са святам, з Нараджэннем Хрыстовым! Даручаючы ўсiх вас заступнiцтву Багародзiцы Марыi, якая нарадзiла свету Збаўцу, я дзялюся з вамi аплаткаю на знак еднасцi i ад усяго сэрца благаслаўляю ў iмя Айца i Сына, i Духа Святога. Амэн. 

Арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч, Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter