Сімвалічна, высока…

У Будапешце працуе персанальная выстаўка Уладзіміра Цэслера

Персанальная выстаўка вядомага беларускага мастака і дызайнера Уладзіміра Цэслера «Культурны плакат» працуе ў будапешцкай галерэі «Фораш».

Як паведамілі БЕЛТА ў Пасольстве Беларусі ў Венгрыі, экспазіцыя арганізавана беларускай дыпламатычнай місіяй сумесна з галерэяй. На выстаўцы, у адкрыцці якой удзельнічаў і Уладзімір Цэслер, прадстаўлена 45 арыгінальных плакатаў.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венгрыі Аляксандр Хайноўскі ў сваім выступленні на прэзентацыі расказаў аб творчасці беларускага мастака і падкрэсліў важнасць далейшага развіцця беларуска-венгерскіх сувязей у сферы культуры і мастацтва.

Правядзенне выстаўкі плакатаў Уладзіміра Цэслера сімвалічна — 25 гадоў таму ў венгерскім горадзе Печ адкрылася яго першая персанальная выстаўка плаката.

Экспазіцыя ў Будапешце прадоўжыцца да 12 красавіка.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter