Сімфонія кахання

У Гродне адкрылася выстава старадаўняй вясельнай фатаграфіі

У Гродне адкрылася выстава старадаўняй вясельнай фатаграфіі.

Тут прадстаўлена больш за 320 фота 1900—1950-х гадоў. Прычым большасць здымкаў датуецца 1920—1939-м. Экспазіцыя ўключае як фота з самога Гродна, так і з гарадоў Гродзенскай губерні, Беластоцкага і Навагрудскага ваяводстваў. Ёсць экспанаты, дасланыя эмігрантамі з Канады, ЗША і іншых краін.

— На арыгінальных фотаздымках можна ўбачыць, як мянялася вясельная мода, — паведаміў краязнавец Аляксандр Сявенка.

Прадстаўлены таксама арыгіналы перадшлюбных дагавораў 1920—1930-х гадоў, царскія, польскія і савецкія пашпарты 1950-х з запоўненай графой «Сямейнае становішча», запрашэнні на вяселле 1930-х і іншыя цікавыя рэчы. Акрамя таго, наведвальнікі ўбачаць сапраўдны вясельны куфар з пасагам нявесты, выраблены ў 1899 годзе ў вёсцы. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter