Сімфонія душы

У Мінску адзначаць дзень нараджэння Дзмітрыя Шастаковіча

У сталічнай канцэртнай зале «Верхні горад» ладзіцца творчая праграма да дня нараджэння Дзмітрыя Шастаковіча.

Творы знакамітага кампазітара, напісаныя ў розныя перыяды яго жыцця, будуць гучаць там увечары 21 верасня. Сярод iх — Камерная сімфонія, сачыненне 110а. Гэты струнны квартэт прысвечаны ахвярам фашызму і вайны. Разам з тым твор надзвычай аўтабіяграфічны, напісаны і ў памяць пра ўласныя прыніжэнні, а таксама ўсіх ахвяр масавага тэрору сталінскай эпохі.

Праграма дзеі таксама ўключае Другі фартэпіянны канцэрт — адзін з самых аптымістычных опусаў кампазітара, сатырычную оперу «Антыфармалістычны раёк», напісаную Шастаковічам на ўласныя словы, і шэраг іншых твораў. Выканаўцы — лаўрэаты міжнародных конкурсаў піяніст Сяргей Мікулік, оперны спявак Андрэй Марозаў, капэла «Санорус» (дырыжор Аляксандр Хумала).

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter