Сілай духоўнай узвысіла Полацк

СЕГОДНЯ пройдет празднование 100-летия со дня перенесения мощей преподобной Евфросинии Полоцкой из Киева в Полоцк.

А По сути, торжества начались в последний день мая с открытия фотовыставки «Незабвенные дни», рассказывающей об этом значимом событии и проходившей в художественной галерее города. Продолжил их кинофестиваль духовно-патриотической и нравственной направленности. В детских садах и школах Полоцка также рассказывали о великой подвижнице. Здесь проходили встречи со священнослужителями в рамках образовательной программы «Планета Православия». Обучающие семинары были организованы и для молодежи. В Полоцком государственном университете состоялась Международная научно-практическая конференция.

В пятницу город встречал Крестный ход. Люди прошли по тому же пути, по которому несли мощи преподобной Евфросинии Полоцкой в 1910 году. В духовно-просветительном центре Спасо-Евфросиниевского монастыря прошло заседание Синода Белорусской Православной Церкви, в Софийском соборе состоится фестиваль православного творчества, а в Кресто-Воздвиженском соборе — всенощное бдение. Субботнее утро началось для полочан и гостей города с ранней божественной литургии. Около полудня состоится Крестный ход из Софийского собора в Спасо-Евфросиниевский монастырь с остановками у памятников преподобной Евфросинии Полоцкой и Святителя Николая Чудотворца.

Завершатся торжества выступлением-приветствием представителей органов государственного управления и Белорусской Православной Церкви у входа в Спасо-Преображенскую церковь Спасо-Евфросиниевского монастыря.

Да 100-годдзя перанясення мошчаў прападобнай Еўфрасінні Полацкай з Кіева ў Полацк.

У дзяцінстве яна мела імя Прадслава і, як лічаць даследчыкі, паходзіла з княжацкага роду. Яе дзедам быў полацкі князь Усяслаў Брачыслававіч, а бацькам — малодшы з яго сыноў Святаслаў-Георгій. Бяздоказнай, хоць і прыгожай з’яўляецца гіпотэза, што маці паходзіла з сям’і, якая была ў сваяцтве з домам візантыйскіх імператараў Комнінаў. Год нараджэння Прадславы дакладна не ўстаноўлены, а прыблізна акрэсліваецца 1101—1105 гадамі.

Прывабныя рысы, душэўная чысціня дзяўчыны рана выклікалі цікавасць да яе, і Прадславу сталі наведваць шматлікія сваты, каб парадніцца з вядомым полацкім княжацкім домам. Бацька Прадславы меў намер умацаваць сваё палітычнае становішча дынастычным шлюбам дачкі з сынам уплывовага князя, які вылучаўся сярод іншых сваім княжаннем і багаццем. Аднак Святаслава-Георгія чакала роспач: пад уздзеяннем духоўнай літаратуры дачка ўжо вырашыла прысвяціць сябе служэнню людзям і Хрысту. Яшчэ зусім маладая Прадслава разважала: “Што ж зрабілі нашы роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх міма праляцела, і загінула іх слава, быццам прах і горш за павуцінне. Затое жанчыны, якія жылі раней, і, узяўшы мужчынскую моц, пайшлі следам за сваім Жаніхом, і целы свае аддалі на пакуты, і склалі галовы пад меч, а іншыя хоць і не схілілі шыі свае пад жалеза, але духоўным мячом адсеклі ад сябе плоцкія асалоды, аддаўшы цела сваё на пост і надбанне, і каленныя пакланенні, і зямельныя ляжанні — тыя памятныя на зямлі, іх імёны напісаны на нябёсах, і яны там з анёламі Бога ўслаўляюць. А слава гэтая — пыл і попел, быццам дым разыходзіцца і нібы пара водная гіне”.

Тайна ад бацькоў Прадслава дабіваецца прыняцця ў манастыр і бярэ імя Еўфрасіння (па-грэчаску — радасць). Трэба зазначыць, што манастыры ў XI—XII стагоддзях з’яўляліся цэнтрамі духоўнага жыцця. Каб служыць свайму народу, Еўфрасіння самааддана ўключылася ў вучэбны працэс і яшчэ больш рупліваю стала, “збіраючы дабрачынныя думкі ў сэрцы сваім, як пчала мёд у соты”.

Праз некаторы час, прыкладна каля 1120 года, яна атрымала дазвол полацкага епіскапа пасяліцца ў Сафійскім саборы, у келлі. Саборная бібліятэка была багатая не толькі на Русі, але і ва ўсёй Еўропе. Еўфрасіння, як паведамляецца ў “Жыціі”, пачала перапісваць кнігі, а грошы ад іх продажу аддавала бедным людзям. Верагодна, яна не толькі займалася перапісваннем кніг, але і сама пісала літаратурныя творы, якія не захаваліся. Існуе паданне, што яна мела дачыненне да стварэння летапісу Полацкага княства, які да нас не дайшоў.

У канцы 1120-х гадоў Еўфрасіння заснавала жаночы манастыр пры Спаскай царкве ў мястэчку Сяльцо непадалёку ад Полацка. А ў 1161 годзе пад яе кіраўніцтвам таленавіты полацкі дойлід Іаан усяго за 30 тыдняў пабудаваў каменны Спаса-Праабражэнскі сабор. Гэта царква з’яўляецца дасканалым узорам полацкай архітэктурнай школы.

Асобае месца ў гэтым храме займае дарагі Крыж. Па заказу Еўфрасінні ён быў выкананы полацкім майстрам-ювелірам Лазарам Богшам і з’яўляўся шэдэўрам старажытнарускага мастацтва.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Крыж прападобнай Еўфрасінні бясследна знік. У 1992 годзе Беларуская праваслаўная царква святкавала тысячагоддзе Полацкай епархіі. Гэты год быў адзначаны падзеяй выключнай важнасці: у горадзе Брэсце пачаліся работы па аднаўленні Крыжа, якія доўжыліся пяць год. У 1997 годзе, напярэдадні Узвіжання Крыжа Гасподняга, адноўлены Еўфра- сіннеўскі Крыж быў урачыста прывезены ў Спаскі манастыр. Зроблены брэсцкім майстрам Мікалаем Кузьмічом, Крыж змяшчае ў сабе часцінкі тых святых, што некалі былі ў старажытным.

Свяшчэнны Сінод Беларускай праваслаўнай царквы рашэннем ад 24 кастрычніка 1998 года заснаваў узнагароду — ордэн Крыжа найпадобнай Еўфрасінні Полацкай. Першым гэтай высокай узнагароды быў удастоены патрыярх Алексій Другі.

На схіле дзён Еўфрасіння адважылася на духоўны ўчынак. У сярэдзіне зімы 1167 года яна разам з малодшым братам Давыдам, стрыечнай сястрой Еўпраксіяй і іншымі спадарожнікамі накіравалася цераз Канстанцінопаль у Святую зямлю, дзе і памерла 23 мая (5 чэрвеня па новым стылі) “Невестой Христовой”. Пахавана яна была ў Ерусалімскім Феадосіявым манастыры святой Багародзіцы.

У 1187 годзе, калі магаметане рыхтаваліся штурмаваць горад, усходнеславянскія манахі забралі раку з мошчамі Еўфрасінні і прывезлі яе ў Кіеў, дзе перазахавалі ў Кіева-Пячорскім манастыры. Тут святыня знаходзілася на працягу больш сямі стагоддзяў. І толькі па ўказу імператара Мікалая ІІ астанкі святой Еўфрасінні вярнуліся ў родны Полацк 23 мая (5 чэрвеня па новым стылі) 1910 года, у дзень яе смерці. Але нядоўга прабыла ў сваёй абіцелі прападобная. Згодна з пастановай Народнага камісарыята юстыцыі РСФСР 13 мая 1922 года рака з мошчамі Еўфрасінні была рэквізавана і адпраўлена на атэістычную выстаўку ў Маскву, а потым знаходзілася ў краязнаўчым музеі ў Віцебску. У Полацк, зноў у Свята-Еўфрасіннеўскую абіцель, мошчы святой Еўфрасінні вярнуліся толькі ў 1943 годзе, дзе і захоўваюцца з той пары.

У 2007 годзе ў гісторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра адбылася знамянальная падзея. Напярэдадні свята памяці прападобнай Еўфрасінні ў манастыр была дастаўлена срэбная рака, выкананая па падабенству той, якую ўлады рэквізавалі ў 1921 годзе. У новую раку, устаноўленую ў Крыжа-Узвіжанскім саборы, былі перанесены святыя мошчы Полацкай князёўны.

Дзякуючы дзейнасці Еўфрасінні полацкая Сафія стала важным цэнтрам духоўнай культуры Беларусі, а сабраная асветніцай бібліятэка дала магчымасць атрымаць добрую адукацыю многім пакаленням палачан і далучыцца да духоўных скарбаў чалавецтва. Здаецца, звычайная жанчына-палачанка, а які яркі след пакінула ў гісторыі і памяці беларускага народа! Еўфрасіння разумна распарадзілася сваім жыццём і поўнасцю аддала яго служэнню Богу і людзям. У гэтай высакароднай жанчыне спалучаліся і палітычная дальнабачнасць, і невычарпальная душэўная энергія, супакаенне і пылкасць, і разважлівасць, і шчырая вера, але перш за ўсё — любоў.

Еўфрасіння Полацкая — адна з першых жанчын сярод усходніх славян, якую праваслаўная царква абвясціла святой, яна прылічана да Сабора Беларускіх Святых (1984 год). Еўфрасіння прызнана святой і каталіцкай царквой. Вернікі лічаць прападобную Еўфрасінню Полацкую нябеснай заступніцай беларускай зямлі. Яе імя носяць цэрквы ў горадзе Саўт-Рывер (ЗША) і Таронта (Канада).

Падрыхтавала Тамара ЯЦКЕВІЧ, “БН”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter