Рымскі паэт Авідзій – у Кажан-Гарадку?

Тут шмат археалагічных помнікаў, якія сведчаць пра існаванне старажытнага гарадзішча. Нават ходзіць легенда, быццам непадалёк ад месца ўпадзення ракі Цна ў Прыпяць, на Відзіуш-гары, пахаваны вядомы паэт Рымскай імперыі Авідзій. А яшчэ мястэчка славіцца крыніцай, якую асвяцілі настаяцелі Кажан-Гарадоцкага і Лахвенскага Прачысценскага храмаў. Кажуць, што вада ў крынічцы мае цудоўныя гаючыя ўласцівасці.

Кажан-Гарадок адразу прыходзіць на памяць, калі ўспамінаеш пра найбольш цікавыя, адметныя мясціны Лунінеччыны.

Тут шмат археалагічных помнікаў, якія сведчаць пра існаванне старажытнага гарадзішча. Нават ходзіць легенда, быццам непадалёк ад месца ўпадзення ракі Цна ў Прыпяць, на Відзіуш-гары, пахаваны вядомы паэт Рымскай імперыі Авідзій. А яшчэ мястэчка славіцца крыніцай, якую асвяцілі настаяцелі Кажан-Гарадоцкага і Лахвенскага Прачысценскага храмаў. Кажуць, што вада ў крынічцы мае цудоўныя гаючыя ўласцівасці.

Гэтае мястэчка было цэнтрам гандлю і рамёстваў не толькі на Лунінеччыне, але і ў далёкіх ваколіцах. За мінулыя стагоддзі многае змянілася, шмат чаго беззваротна страчана, аднак вырабы народных майстроў і сёння радуюць вока. Праўда, яшчэ засталіся бабулі, любімы занятак якіх — вышыванка, швачкі, што ўручную могуць стварыць сапраўдныя шэдэўры, хатнія кулінары ды аматары шэрагу іншых народных “прафесій”. Цяпер, калі этнаграфічным традыцыям Прыпяцкага Палесся надаецца больш увагі, у мясцовых жыхароў ёсць спадзяванне, што былая слава вернецца і да іх Кажан-Гарадка.

Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?

Новости
Все новости