Новый формат минской туристической выставки "Отдых-2021"

Рыхтуй пуцёўку загадзя

Планаванне водпуску ў перыяд пандэмii каронавiруса — яшчэ той квэст: межы многiх краiн свету для падарожнiкаў закрыты, а там, куды шлях адкрыты, турыстам перад паездкай трэба выканаць тэставыя заданнi. У сувязi з гэтым традыцыйная вясновая мiнская выстаўка-кiрмаш «Адпачынак», якая ў гэтым сезоне пройдзе з 23 па 25 красавiка ў выставачным павiльёне на сталiчным праспекце Пераможцаў, 14, вымушана зменiць фармат. Зменiцца i змест экспазiцыi.

Асаблiвасць будучай экспазiцыi — плануецца шырока прадставiць магчымасцi аграэкатурызму.
tourexpo.by

З-за закрытых межаў не ўсе краiны-ўдзельнiцы турыстычнага форуму змогуць прадставiць у Мiнску свае стэнды. Таму наведвальнiкi «Адпачынку-2021» не атрымаюць, як раней, шырокага выбару прапаноў па адпачынку ў далёкiм замежжы. Затое розных варыянтаў адпачынку ўнутры Беларусi чакаецца куды больш, чым раней.

Iрына Варановiч.

— Для наведвальнiкаў выстаўка, якая мае адбыцца, — добрая магчымасць разнастаiць падарожжа па краiне, — пераканана дырэктар Дэпартамента па турызме Мiнiстэрства спорту i турызму Iрына Варановiч. — Будуць шырока прадстаўлены ўсе нашы рэгiёны, i ад кожнага мы чакаем нейкiх новых фiшак. Свежым тэхнiчным рашэннем стане спецыяльны манiтор, з дапамогай якога любы жадаючы зможа ў вiдэафармаце самастойна выбраць цi пабудаваць зручны, камфортны i цiкавы маршрут па Беларусi. Яшчэ адна асаблiвасць будучай экспазiцыi — плануецца шырока прадставiць магчымасцi аграэкатурызму.

Для прафесiяналаў турбiзнесу выстаўка-кiрмаш «Адпачынак-2021» можа стаць крынiцай натхнення для пераарыентацыi на працу з турыстамi ўнутры краiны. Турагенты i тураператары змогуць пагутарыць з прадстаўнiкамi рэгiёнаў, каб уключыць у свае маршруты новыя пазiцыi.

У праграме першага дня працы экспазiцыi прадугледжаны марафон перагавораў памiж прафесiяналамi турбiзнесу — воркшоп Leisure&Travel, — адзначае начальнiк сектара iнавацыйна-тэхнiчных праектаў Нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа» Марына Празорава. — Шырокую праграму прадставяць таксама Мiнiстэрства спорту i турызму i Нацыянальнае агенцтва па турызме.

У рамках выстаўкi пройдуць круглыя сталы «Турызм у перыяд пандэмii: выклiкi i адказы» i «Сучасныя тэндэнцыi развiцця ўнутранага турызму ў Рэспублiцы Беларусь», прэзентацыя новых экскурсiйных маршрутаў i прывабных аб’ектаў. Не абыдзецца i без актуальных прапаноў на вясну — лета 2021 года ад тураператараў.

24 красавiка на галоўнай сцэне выстаўкi будуць праходзiць розыгрышы каштоўных прызоў i падарункаў ад партнёраў i арганiзатараў. Каб стаць удзельнiкам, трэба прайсцi рэгiстрацыю на сайце «Белэкспа» i атрымаць электронны бiлет.

Дарэчы

Выстаўка-кiрмаш турысцкiх паслуг «Адпачынак-2021» арыентавана на прыцягненне самай шырокай аўдыторыi наведвальнiкаў. Будуць выкананы неабходныя меры бяспекi для недапушчэння распаўсюджвання каронавiруснай iнфекцыi: на ўваходзе — вымярэнне тэмпературы, на пляцоўцы — дазатары з антысептыкамi, стэнды экспанентаў будуць расстаўлены на вялiкай адлегласцi адзiн ад аднаго.

nesterov@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter