Рыгор Шпакаў: сакрэты патрыярха

Сярод іх сапраўдны патрыярх калгасных кі- раўнікоў — Рыгор Купрыянавіч ШПАКАЎ з рэчыцкай гаспадаркі «50 год Кастрычніка». Ён размяняў ужо дзявяты дзясятак і сустракае сорак пятую старшынскую вясну. Руплівая праца Рыгора Купрыянавіча адзначана ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і «Знак Пашаны», шматлікімі медалямі і іншымі дзяржаўнымі ўзнагародамі, яму прысвоена званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі і ганаровага грамадзяніна Рэчыцкага раёна. Усё гэта так, а магло жыццё выпускніка факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі скласціся зусім інакш...

СТАРШЫНСКІ корпус Беларусі багаты на людзей вядомых

Сярод іх сапраўдны патрыярх калгасных кі- раўнікоў — Рыгор Купрыянавіч ШПАКАЎ з рэчыцкай гаспадаркі «50 год Кастрычніка». Ён размяняў ужо дзявяты дзясятак і сустракае сорак пятую старшынскую вясну. Руплівая праца Рыгора Купрыянавіча адзначана ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і «Знак Пашаны», шматлікімі медалямі і іншымі дзяржаўнымі ўзнагародамі, яму прысвоена званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі і ганаровага грамадзяніна Рэчыцкага раёна. Усё гэта так, а магло жыццё выпускніка факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі скласціся зусім інакш...

— На калгасным сходзе, калі першы сакратар Рэчыцкага райкама партыі Ляхаў рэкамендаваў мяне на пасаду старшыні ўтворанай ад падзелу на дзве часткі гаспадаркі, раптам падхопліваецца з першага раду мужык, як потым я даведаўся, нават не калгаснік, а бакеншчык на Дняпры, і прапануе кіраўніку раёна самаму ўзначаліць гэты калгас, — узгадвае Рыгор Шпакаў. — Пасля хрушчоўскай «адлігі» такое практыкавалася. Ледзьве выратавалі сітуацыю, і сход прагаласаваў за мяне.

Падзялілі гаспадарку па прынцыпе «на табе, Божа, што нам не гожа». Але гэта яшчэ нішто. Я не ведаў, што ў старшынскім крэсле сябе бачыў аграном, якога па- кінулі працаваць у другой гаспадарцы. Людзей ён ве- даў, і залятаў то на мехдвор ці на ферму і як мог падбухторваў іх, «спачуваў», што не пашчасціла на кіраўніка. Месяц пастаршынстваваў і бачу, што нешта не тое. Сабраў праўленне і пачаў агучваць неадкладныя праблемы, але мяне ніхто не слухаў. Я разгубіўся, як быць? Спыніў паседжанне і прапанаваў разысціся.

Паехаў у раён, а там мне параілі шукаць аднадумцаў у калгасе, абапірацца на іх. Як раз касавіца траў настала. Як толькі я з луга адлучуся, аграном заскочыць да касароў і хваліцца, што яны ўжо завяршаюць першы ўкос і хутка нам прыедуць дапамагаць. Але і без іх мы справіліся. Пра нас загаварылі ў раёне. Калгаснікаў гэта ўскалыхнула.

Паступова вакол мяне сталі гуртавацца спецыялісты, брыгадзіры, звеннявыя. Справы пайшлі лепей. Аж да маёй роднай вёскі Новыя Барсукі дайшлі чуткі пра першыя нашы поспехі.

— То вы не мясцовы?

— Мая вёсачка ў сарака кіламетрах ад гэтых дняпроўскіх круч. Тут ўзгоркі ў перамежку з нізінамі, а ў нас лясныя пушчы. Яшчэ мае прадзеды ў канцы дзевятнаццатага стагоддзя перабраліся сюды з стараабрадскіх веткаўскіх мясцін. Купілі ў мясцовага памешчыка Кербіча дзялянку лесу, распрацавалі яе і сталі там гаспадарыць.

Вялікая радня магла быць у мяне, але вайна жорстка па ёй прайшлася. Шасцёра сыноў дзеда Рыгора Парфенавіча Шпакава не вярнуліся з фронту, у тым ліку і мой бацька Купрыян Рыгоравіч. Разам з дзедам і бабуляй, іх нявесткамі, адна з іх — мая маці, мы хаваліся ад акупантаў у пушчы. Пасля вызвалення вярнуліся ў вёску, якую дашчэнту спалілі ворагі. Адзіны ўцалелы мужчына ў нашай сям’і — васьмідзесяцігадовы дзед — пачаў будаваць хаціну. Мне было дзевяць гадкоў, і я, як мог, дапамагаў яму.

— А вобраз бацькі застаўся ў памяці?

— Больш за семдзесят гадоў таму апошні раз бачыў яго, а быццам учора бацька на развітанні моцна прыціснуў мяне да сябе і доўга не адпускаў. У сэрцы пячэ, калі ўзгадваю гэта. Мая дзіцячая памяць моцна ўхапіла той момант. Не адзін я ў нашай вёсцы рос без бацькі. Мяне дзед многаму вучыў, я ўсё па гаспадарцы ўмеў рабіць.

Пасля васьмігодкі паступіў у Рэчыцкі тэхнікум на землямера. Але вучобу перарвала служба на Чарнаморскім флоце. Пад час службы атрымаў экстэрнам сярэднюю адукацыю ў вячэрняй школе рабочай моладзі Севастопаля. У марской форме з’явіўся ў прыёмную камісію Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі і ў тую восень пачаў вучобу на факультэце механізацыі сельскай гаспадаркі.

Маладыя гады, моцныя пачуцці і вялікі выбар акадэмічных нявест! Дыплом інжынера я атрымліваў ужо жанатым на выпускніцы заатэхнічнага факультэта Ліліі Ціманенка, з якой паехаў працаваць на Мсціслаўшчыну.

— А чаму не затрымаліся там?

— Хворая маці паклікала. Пакінуць яе адну я не мог. Уладкаваўся ў сваёй вёсцы Новыя Барсукі вучыць старэйшых школьнікаў кіраванню сельгасмашынамі, жонка выкладала біялогію. А калі стаў старшынёю калгаса «50 год Кастрычніка», то пабудаваў у Левашах дом. Пераехалі сюды ўсёй сям’ёй і маці з сабой забралі. Жонка, Лілія Трыфанаўна, працавала настаўніцай, потым да выхаду на пенсію кіравала Левашоўскай васьмігодкай. Вырасцілі дваіх сыноў і дачку, раз’ехаліся яны і маюць свае сем’і. Пяць унукаў ужо. Дачка Таццяна з Рэчыцы штотыдня прыязджае. Наведваюцца і сыны. Старэйшы Сяргей — афіцэр, ваяваў у Афганістане, палкоўнік запасу. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета трынаццатага склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, працаваў намеснікам начальніка Беларускай чыгункі. Пасля выхаду на пенсію стварыў прыватны праектны інстытут. Малодшы сын Аляксандр узначальвае інжынерную службу рэчыцкіх электрасетак. Дзеці знайшлі сябе ў жыцці. Не забываюць пра бацькоўскі парог, клапоцяцца пра мяне.

Як пацяплее, хачу веранду перабудаваць. Ужо і грошы адклаў. Усё гэта не дае мне сумаваць, асабліва пасля таго, як аўдавеў. Цяжкавата было, але старшынства, гаспадарчыя клопаты выцягнулі. І не заўважаю, што мне ўжо нават і не семдесят пяць, а восемдзесят другі год ідзе. Большую палову жыцця аддаў калгасу.

— Рыгор Купрыянавіч, як за сорак пяць гадоў змянілася гаспадарка?

— Як быў калгас, так і захаваўся. Толькі ў некалькі разоў павялічыўся. Малака што- дзённа прадаём 23 тоны, з якіх больш за 70 працэнтаў класам «экстра». Летась ставілі мэту штодзённа на кожную тысячу гектараў сельгасугоддзяў атрымліваць па 5 тон малака. І дасягнулі гэтага.

— Дзякуючы чаму?

— Штогод паляпшаем умовы ўтрымання жывёлы, пераабсталёўваем фермы, паляпшаем кармавы рацыён, і гэта дае станоўчы вынік. Калі яшчэ год таму мы імкнуліся давесці ўдой да сямі тысяч кілаграмаў малака ад каровы, то за мінулы год ён перавысіў гэты рубеж і склаў 7 175 кілаграмаў.  Больш, чым у папярэднім годзе атрымана і прадукцыі вырошчвання. Адпаведна вырасла і выручка ад рэалізацыі жывёлагадоўчай прадукцыі, што станоўча паўплывала на заробкі працаўнікоў ферм.

Мы кожны крок эканамічна абгрунтоўваем і потым прымаем рашэнні. У нас адна з самых высокіх па Гомельшчыне шчыльнасць жы- вёлы — больш за пяць тысяч галоў на пяць тысяч гектараў сельгасугоддзяў.  Вось ня- даўна глава Урада Міхаіл Мясніковіч паставіў задачу выйсці на 10 мільёнаў тон малака па Беларусі. Гэта рэальная лічба. Але для дасягнення яе трэба актывізаваць работу кожнага жывёлавода, каб даярка з душой да сваёй працы ставілася. Не сакрэт, што трэцяя частка дойнага статку па рэспубліцы па самых розных прычынах выбракоўваецца. Карова толькі на трэці год раскрывае свой патэнцыял, а мы яе ўжо выбракоўваем, чым дапускаем марны перавод кармоў. Таму, каб выйсці на такі высокі рубеж, трэба ў кожнай гаспадарцы падумаць, каму даверыць жывёлу. Калі няма магчымасці высока аплачваць працу жывёлаводаў, хаця б паважаць іх. Маё пакаленне выхавана так...

— А калі няма з каго выбіраць для працы на фермах?

— Значыць, там кіраўнік не на сваім месцы. У нас недалёка ад гаспадаркі нафтавая сталіца Беларусі — Рэчыца, і да Гомеля за паўгадзіны можна дабрацца. Але на нашых фермах, як і ў машынна-трактарным парку, людзей хапае. Плацім ім добра, клапоцімся пра сацыяльныя ўмовы. Заробак лепшых даярак гаспадаркі перавысіў восем мільёнаў рублёў, а сярэдні штомесячны заробак жывёлаводаў атрымаўся летась звыш пяці мільёнаў. Дарэчы, самыя  высокія заробкі ў нашых механізатараў. Тут лідыруе трактарыст Генадзь Кот, у якога сярэднямесячны заробак за мінулы год склаў амаль 14 мільёнаў рублёў. Ён летам працуе на палях, а ў гэтыя зімовыя дні падвозіць і раздае кармы жывёле.

Наш машынна-трактарны парк насычаны сучаснай магутнай тэхнікай. Прымяняем самыя апошнія тэхналогіі як у раслінаводстве, так і ў жывёлагадоўлі. Трымаем сувязь з вучонымі навукова-даследчых інстытутаў, сочым за тэхналагічнымі  навінкамі.

Дзесяць гадоў таму прынялі заняпалую гаспадарку «ХХІV з’езд КПСС», дзе даўгоў было, як шаўкоў. Валавую вытворчасць збожжавых на землях далучанай да нас гаспадаркі павялічылі ў тры разы. Некалькі гадоў спатрэбілася, каб выраўняць эканамічнае становішча, і ўсё ж мы вытрымалі. У апошнія гады валавая вытворчасць збожжавых дасягала амаль 9 тысяч тон,  ставім задачу выйсці на 10 тысяч тон збожжа. І гэта пры нашай зямельцы ў 26,8 бала.

— А чым гарантаваны такі аптымізм павелічэння вытворчасці збажыны?

— Тут нічога новага не адкрыю. Вядома, што ў першую чаргу прымяненнем самых сучасных тэхналогій, якія ўключаюць у сябе апрацоўку глебы, сістэму севазваротаў, эфектыўную абарону раслін, прымяненне высокаўра- джайных сартоў і тэмпы выканання ўсіх  палявых работ. Комплекс гэтых параметраў і дае плён. Кіраўнік у адказе за арганізацыю працы калектыву, каб кожны працаўнік меў магчымасць забяспечыць сям’ю дастаткам. А гэта магчыма толькі тады, калі моцны калгас.

— А чаму калгас?

— Я кансерватар, за модай не ганяюся. Перакананы, што гаспадаркі павінны быць буйнымі, сучаснымі і калектыўнымі. Зямля — наша агульнае багацце і распараджацца ёю павінен народ. Навошта беспрычынна калгас тузаць. Сорак пяць гадоў старшынёю ў калгасе, ім і застаюся. Для мяне галоўнае, каб справы рухаліся, парадак трымаўся ва ўсім. Асабліва не разлічваем на дапамогу, працуем самастойна. У вёсцы Гасцівель за свае сродкі наша будаўнічая брыгада ўзвяла новы кароўнік. Для бу- даўніцтва выкарыстоўвалі свае матэрыялы, і кошт гэтага памяшкання выйшаў у некалькі разоў ніжэйшы, чым праектаў, што нам прапаноўвалі. Будуем новыя і рамантуем старыя памяшканнні на іншых фермах. Там размясцілі дойны статак. Летась у Левашах капітальна адрамантавалі жывёлагадоўчую ферму, а таксама абнавілі малочна-таварную ферму каля вёскі Арол. Сваімі сіламі ўзводзім і жыллё. Сёлета пяць домікаў закладваем у Левашах, а каб не пабудавалі новыя дамы ў аддаленай вёсцы Веліні, то яе ўжо і не было б.

Гаспадарка за апошнія гады тройчы выходзіла пераможцай рэспубліканскага спаборніцтва па вытворчасці прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі. Восем разоў наш калектыў станавіўся ўдзельнікам Рэспубліканскага свята-кірмашу «Дажынкі».

— Рыгор Купрыянавіч, што самае цяжкае ў працы старшыні?

— У Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі нам, студэнтам мехфака, раслінаводства выкладаў прафесар Захараў, мы да гэтай дысцыпліны ставіліся не надта сур’ёзна. А ён нас пераконваў, што інжынер — прафесія ўніверсальная. Мы лічылі, што больш важныя такія дакладныя дысцыпліны, як тэарэтычная механіка, сапрамат, бо яны вельмі складаныя. «Самае складанае на вытворчасці — праца з лю- дзьмі», — мудра падкрэсліваў прафесар. Яна далёка не кожнаму пад сілу. Гэта я запомніў на ўсё жыццё.

— Можна быць выдатным спецыялістам, але не кіраўніком...

— Уменне кіраваць людзьмі — своеасаблівы талент. Гаспадыня, у якой я кватараваў у час вучобы ў тэхнікуме, захаплялася «Педагагічнай паэмай» Антона Макаранкі, дзе адзін з герояў усе дзеянні падзяляў на тэарэтычныя і практычныя. Я таксама зачытваўся гэтай кнігай. А калі стаў працаваць, то яна стала настольнай для мяне. У адным з эпізодаў паэмы каланістам, што ўдзельнічалі ў грабяжах, забойствах з бандамі Махно, Пятлюры, некаторыя ваявалі ў Чырвонай Арміі, а потым усе апынуліся ў адной калоніі, разам з педагогам Макаранкам трэба было нарыхтаваць у лесе дроў. І раптам каланіст Задораў, асоба моцная, нахабна заявіў Макаранку, маўляў, калі гэтыя дровы яму патрэбны, то няхай сам іх нарыхтоўвае. Педагог не струсіў і перад усімі ўляпіў у вуха Задораву. Каланісты аслупянелі. Дужыя дзецюкі маглі з Макаранкам паступіць у лесе, як хацелі. Але нечаканы псіхалагічны прыём вопытнага педагога спрацаваў выдатна і пацвердзіў, хто тут лідар. Антона Сямёнавіча ніхто не крануў.

Падобнае было і ў мяне. У першыя дні старшынства зухаваты механізатар хацеў мяне пабіць. Як пасля гэтага я павінен быў паступіць з ім? Па Макаранку, вырашыў, каб яму было сорамна перад самім сабой. Вось так, як каланіст Задораў стаў лепшым памочнікам вядомага педагога, так і гэты трактарыст ужо многія гады дапамагае мне, працуе лепш за іншых. Важна ўлічваць характар чалавека, не спяшацца з высновамі, да кожнага індывідуальна падыходзіць. Гэта як разумны настаўнік гісторыі з кінафільма «Дажывём да панядзелка», якога іграў Вячаслаў Ціханаў, у адрозненні ад суровай настаўніцы, што гатова была сцерці ў парашок вучня з-за спаленага сачынення, прааналізаваў прычыну такіх паводзін і падтрымаў юнака. Я многаму вучыўся з кніг, фільмаў, каб прымяняць у сваёй працы.

— Ваш самы шчаслівы момант за гады старшынства?

— У мяне сваё непарыўна звязана з грамадскім. Высокае пачуццё было, калі абралі дэлегатам ІV Усесаюзнага з’езда калгаснікаў. Масква. Крэмль. Эпагей шчасця — калі ты адчуваеш, што патрэбен людзям. Хутка сяўба. Раней мяхі на поле вывозілі, з іх высыпалі ў сеялкі насенне, і ў перапынку я заўжды з людзьмі садзіўся і шчыра вёў гаворку, як роўны з роўнымі. Нас яднала агульная справа. Шчасце і вялікае задавальненне, калі цябе разумеюць.

— Рыгор Купрыянавіч, што вам дапамагае трымацца на плаву?

— Мае родныя вытокі, якія я вельмі шаную і ўнукам імкнуся данесці пра наш гаротны род. Амаль паўвека старшынствую, жыву ў звычайнай вясковай хаце. Палацаў мне не трэба. Некаторыя мяне не разумеюць. А мне тут утульна і спакойна.

— Старшыня павінен быць дэспатам ці мяк- кім?

— Зверства я адвяргаю. Чалавекам трэба заставацца. Я атэіст, але веру ў хрысціянскія вытокі. Мне гавораць, у Левашах усё ёсць, толькі храма не стае. Пытаюцца ў мяне, чаму не будуеце? Мой знаёмы старшыня ўзвёў ладную царкву і спадзяваўся, што людзі будуць наведваць яе і перастануць піць. Але яна стаіць зачыненая, а п’юць яшчэ болей. Не ў храме справа. Храм трэба спачатку ў душах людзей будаваць.

— Рыгор Купрыянавіч, дазвольце паці- кавіцца: ці  бачыце каго сваім пераемнікам у гаспадарцы?

— Я ганаруся сваімі кадрамі і паважаю кожнага з іх. За свае сорак пяць гадоў старшынства імкнуўся ніколі не ініцыіраваць пакаранне чалавека ці ўвогуле звальненне яго. Усе мы пад небам адзіным ходзім, і толькі той не пана падыходзіць. Гэта як разумны настаўнік гісторыі з кінафільма «Дажывём да панядзелка», якога іграў Вячаслаў Ціханаў, у адрозненні ад суровай настаўніцы, што гатова была сцерці ў парашок вучня з-за спаленага сачынення, прааналізаваў прычыну такіх паводзін і падтрымаў юнака. Я многаму вучыўся з кніг, фільмаў, каб прымяняць у сваёй працы.

— Ваш самы шчаслівы момант за гады старшынства?

— У мяне сваё непарыўна звязана з грамадскім. Высокае пачуццё было, калі абралі дэлегатам ІV Усесаюзнага з’езда калгаснікаў. Масква. Крэмль. Эпагей шчасця — калі ты адчуваеш, што патрэбен людзям. Хутка сяўба. Раней мяхі на поле вывозілі, з іх высыпалі ў сеялкі насенне, і ў перапынку я заўжды з людзьмі садзіўся і шчыра вёў гаворку, як роўны з роўнымі. Нас яднала агульная справа. Шчасце і вялікае задавальненне, калі цябе разумеюць.

— Рыгор Купрыянавіч, што вам дапамагае так высока трымаць планку гаспадарання?

— Мае родныя вытокі, якія я вельмі шаную і ўнукам імкнуся данесці пра наш гаротны род. Амаль паўвека старшынствую, жыву ў звычайнай вясковай хаце. Палацаў мне не трэба. Некаторыя мяне не разумеюць. А мне тут утульна і спакойна.

— Старшыня павінен быць дэспатам ці мяккім?

— Зверства я адвяргаю. Чалавекам трэба заставацца. Я атэіст, але веру ў хрысціянскія вытокі. Мне гавораць, у Левашах усё ёсць, толькі храма не стае. Пытаюцца ў мяне, чаму не будуеце? Мой знаёмы старшыня ўзвёў ладную царкву і спадзяваўся, што людзі будуць наведваць яе і перастануць піць. Але яна стаіць зачыненая, а п’юць яшчэ болей. Не ў храме справа. Храм трэба спачатку ў душах людзей будаваць.

— Рыгор Купрыянавіч, дазвольце пацікавіцца: ці  бачыце каго сваім пераемнікам у гаспадарцы?

— Ганаруся сваімі кадрамі і паважаю кожнага з іх. За свае сорак пяць гадоў старшынства імкнуўся ніколі не ініцыіраваць пакаранне чалавека ці ўвогуле звальненне яго. Усе мы пад небам адзіным ходзім, і толькі той не памыляецца, хто нічога не робіць. Да мяне нават прыходзілі на працу звольненыя з іншых калектываў, і я стараўся даваць ім шанс праявіць сябе. І не шкадую, што так паступаў. Усе прынятыя сталі маімі паплечнікамі. Аднаго з кагорты прэтэндэнтаў у старшынскае крэсла я для сябе ўжо вылучыў і паціхеньку яго  рыхтую на гэту нялёгкую пасаду.

— А прэтэндэнт ведае пра вашу задумку?

— Здагадваецца. Але афішыраваць, хто гэта, не хачу, каб не ўносіць сумяціцу ў калектыў. Кіраўніка ў нас па-традыцыі выбіраюць людзі і таму ад іх залежыць, мне ці каму іншаму на справаздачна-выбарчым сходзе давераць штурвал старшыні.

— А якім, па-вашаму, павінен быць кіраўнік сучаснай гаспадаркі?

— У першую чаргу — павінен разбірацца ў людзях, разумець іх і ўмець арганізоўваць вакол сябе аднадумцаў, якія дапамагалі б вырашаць дзяржаўныя задачы. Гэты чалавек павінен разумець сваю адказнасць перад людзьмі і дзяржавай, быць справядлівым, але не добранькім.  Весці за сабой лю- дзей — не простая справа.

Уладзімір СУБАТ, «СГ»

Фота аўтара

Рэчыцкі раён

 

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter