Рыбацкае шчасце

АДКРЫЛІ спаборніцтвы кіраўчане. Удзельнікаў дзевяці каманд, балельшчыкаў вітаў старшыня райвыканкама Уладзімір ПІСКІЖАЎ. Дарэчы, як і заўжды, ён сам быў удзельнікам першынства раёна па рыбнай лоўлі. Разам з ім у каманду ўваходзілі сын Ігар, навучэнец гімназіі, і пракурор раёна Вячаслаў ПАРШУК.

На Чыгірынскім вадасховішчы прайшлі першынство Кіраўскага раёна і першы этап чэмпіянату рэспублікі па спартыўнай лоўлі рыбы на мармышку.

АДКРЫЛІ спаборніцтвы кіраўчане. Удзельнікаў дзевяці каманд, балельшчыкаў вітаў старшыня райвыканкама Уладзімір ПІСКІЖАЎ. Дарэчы, як і заўжды, ён сам быў удзельнікам першынства раёна па рыбнай лоўлі. Разам з ім у каманду ўваходзілі сын Ігар, навучэнец гімназіі, і пракурор раёна Вячаслаў ПАРШУК.

Уладзімір Піскіжаў, звяртаючыся да прысутных, падкрэсліў: гэта цудоўна, што кіраўскія аматары рыбнай лоўлі спаўна выкарыстоўваюць магчымасці Чыгірынскага вада- сховішча. Старшыня райвыканкама выказаў меркаванне, што пагодныя ўмовы нададуць асаблівы інтарэс спаборніцтвам: будзе, безумоўна, нялёгка пры такім марозе, але майстэрства, цярплівасць, а самае галоўнае, рыбацкае шчасце дазволяць кожнаму быць з уловам!

Хутка на лёдзе з’явіліся лункі, і ўдзельнікі першынства прыступілі да лоўлі. Аб кожнай новай здабычы яны паведамлялі суддзям і выкладвалі рыбу на лёд.

Першае месца з уловам у 735 грамаў заняла каманда ДЮСШ у саставе Валянціна Шакарава, Ігара Масюковіча, Дзмітрыя Вароніча. Другое месца з рэзультатам 644 г у каманды ААТ “КіраўскЛён” (Фёдар Багамолаў, Віталь Юдко, Сяргей Сітцаў), трэцяе месца — у каманды райвыканкама ў саставе Уладзіміра і Ігара Піскіжавых, Вячаслава Паршука (634 г).

У асабістым першынстве перамогу святкаваў Ігар Масюковіч (ДЮСШ), улоў якога склаў 422 г, другое і трэцяе месцы занялі адпаведна Сяргей Трухановіч (“СВК “Рассвет” імя К. П. Арлоўскага) і Фёдар Багамолаў (ААТ “КіраўскЛён”). Самая вялікая рыбіна — у 148 г — трапіла на мармышку прадстаўніка каманды РАНС Аляксандра Жураўскага, самыя маленькія — па 4 грамы — аказаліся адразу ў чацвярых чалавек.

Пасля кіраўчан адкрылі зімовы сезон-2012 і ўдзельнікі першага этапу чэмпіянату Беларусі па спартыўнай лоўлі рыбы на мармышку. Дарэчы, у гэтым годзе да 11 беларускіх каманд далучылася і каманда Ленінградскай вобласці, а нараўне з мужчынамі за званне лепшай спрачалася Настасся Пракапенка, як мы даведаліся, першая ў гісторыі беларускага рыбалоўнага спорту прадстаўніца цудоўнага полу.

Спаборніцтва доўжылася два дні. А перамогу святкавала каманда “БРИК” (вялікага рыбалоўнага інтэрнэт-клуба) з двухдзённым уловам у 5772 г. Другое і трэцяе месцы — на рахунку мінскіх каманд “Байкал” і “RS ice fiching”.

У асабістым першынстве з рэзультатам 2518 г выйграў Вадзім Якубовіч з каманды “RS ice fiching”. На другім і трэцім месцах адпаведна — Максім Кусмарцаў з каманды Ленінградскай вобласці і Сяргей Драздоўскі з “БРИК”.

Самую буйную рыбу — ляшча вагой 433 г — злавіў таксама Вадзім Якубовіч.

Наталля ХАДАКОВА

Фота Максіма МІКЕШЫНА і Віктара ГАЛОМЗІКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter