Рыба вернецца ў Лясную

Пачынаючы з мінулых выхадных жыхары Брэсцкага і Камянецкага раёнаў сталі заўважаць, што ў рацэ Лясной гіне рыба. Як высветлілася пазней, да гэтага прывялі моцныя дажджы, пасля чаго ў рацэ падняўся ўзровень вады і прыбярэжную тэрыторыю падтапіла
Пачынаючы з мінулых выхадных жыхары Брэсцкага і Камянецкага раёнаў сталі заўважаць, што ў рацэ Лясной гіне рыба. Як высветлілася пазней, да гэтага прывялі моцныя дажджы, пасля чаго ў рацэ падняўся ўзровень вады і прыбярэжную тэрыторыю падтапіла. З-за высокай тэмпературы расліннасць пад вадой пачала гніць, з’явіўся непрыемны пах, зніжалася колькасць кіслароду, што і стала прычынай гібелі рыбы.

— Сёння на поўную моц працуе шлюз на Лясной, вада сыходзіць з поймы, таму адмоўнае ўздзеянне гніення расліннасці змяншаецца, — падкрэсліў намеснік начальніка Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Штык.

Спецыяліст адзначыў, што аб хімічным забруджванні гаворка не ідзе. Масавага замору рыбы таксама не было, а падобныя з’явы для Лясной — рэч звычайная з-за асаблівасцей ландшафту. Падобныя сітуацыі здараліся і ў мінулыя гады.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter