Рупліўцы з Бярозаўкі

Ад людзей старэйшага пакалення нярэдка даводзіцца чуць папрокі ў адрас маладых. Маўляў, самі вясковыя, а жывуць, як у горадзе: ні ў іх жывёлы, ні агарода. Можа, ёсць і такія. Але падчас сустрэчы з сям’ёй КОРСАКАЎ, што з вёскі Бярозаўка Докшыцкага раёна, можна ўбачыць зусім адваротнае

Сяргей і Марына (на здымку) абзавяліся ўласнай гаспадаркай адразу як толькі пажаніліся. Марыне тады было 20 год, Сяргею — 24. Малады муж прывёў жонку ў бацькоўскую — звычайную вясковую — хату. А сёння яе не пазнаць: гаспадар сваімі рукамі капітальна адрамантаваў хаціну, ператварыў яе ў дабротны дом. У ім, як і ў гарадской кватэры, асобныя пакоі, ванная, туалет. Новыя сучасныя вокны, дзверы. Заменена падлога, абноўлена столь.

Парадак і ля дома: двор, які яшчэ зусім нядаўна патанаў у кветках, чыста вымецены, агарод пераараны. Тут жа лазня, гараж для ўласнай аўтамашыны, іншыя гаспадарчыя пабудовы — усё пацвярджае спраўнасць вясковых гаспадароў.

Ёсць у Сяргея Уладзіміравіча і асноўны занятак — гэта праца вадзіцелем пажарнай аўтамашыны. Але толькі ім ён не абмяжоўваецца. Свае выхадныя дні, якія чаргуюцца з дзяжурствам на пункце супрацьпажарнай аховы, ён аддае рабоце на зямельным участку, лічыць, што гэта таксама сапраўдная мужчынская справа. Яно і зразумела: участак немалы, больш чым гектарную плошчу займае. Корсакі вырошчваюць на ім бульбу, збожжавыя, агародніну і нават траву на сена для дзвюх сваіх кароў. Хаця маглі б атрымаць і гатовыя рулоны з мясцовай сельгасарганізацыі, бо малаком дзеляцца з дзяржавай — летам прадаюць па 40—45 літраў штодзённа, цяпер — па 15—20. Ды яшчэ штогод па двое цялят здаюць у гаспадарку. Аднак і муж, і жонка аддаюць перавагу ўсяму таму, што зроблена іх уласнай працай.

 Анна ЖОЛТКО  и Вячеслав ЧЕРВИНСКИЙ (фото)

«БН» продолжает ежегодный смотр на лучшее дизайнерское оформление усадьбы

В творческом конкурсе могут принять участие все желающие, прислав до 31 января 2013 года в редакцию (220013, г. Минск, ул. Б. Хмельницкого, 10-а, спецвыпуск «Усадьба»; e-mail: info@belniva.by) письмо с фотографиями и описанием своих или соседских дизайнерских находок.

Соучредителями и организаторами конкурса выступают: ведущее предприятие Беларуси по деревянному зодчеству и домостроению ООО «ЭКОХОУМ»; известный в нашей стране производитель оригинальных ваз, цветочниц и понтонных пирсов ОАО «ИНВЕТ»; редакция газеты «Белорусская нива».

Подведение итогов творческого состязания — в феврале 2013 года. Хозяева усадеб, занявшие первое, второе и третье призовые места, будут награждены Почетными грамотами газеты «Белорусская нива» и ценными подарками.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter