З 1100 гектараў палеткаў «паўночнага шоўку» ў Верхнядзвінскім раёне 900 сее мясцовы льнозавод

Рулоны вылятаюць, як патроны

З 1100 гектараў палеткаў «паўночнага шоўку» ў Верхнядзвінскім раёне 900 сее мясцовы льнозавод. Сёлета работнікі прадпрыемства не толькі вырасцілі нядрэнны ўраджай (нумар ільнотрасты 1,12), але і скарысталі сонечнае сухое надвор’е апошніх тыдняў, каб убраць ільнотрасту. Звезена яна ўжо з 95 працэнтаў плошчы.


Спрыяла гэтаму і поўная механізацыя ўборачных работ. Апраўдалі сябе самаходныя прэс-падборшчыкі сумеснай вытворчасці навукова-вытворчага цэнтра па механізацыі пры Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь і Францыі. 


— За дзень выдаю да сотні рулонаў, норму перавыконваю ў два з паловай, а то і тры разы, — дзеліцца ўражаннямі механізатар з трыццацігадовым стажам Міхаіл Галавач. 


У цэлым па вобласці работа на палетках з даўгунцом гэтымі днямі завяршаецца. Льнотраста ўбрана на 93 працэнтаў плошчаў.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»


saulich@bk.ru


Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter