Руководитель ансамбля "Мядоцкая талака": в семье обязательно должна быть традиция

Фальклорнаму гурту "Мядоцкая талака" у наступным годзе споўніцца 35 гадоў. За гэты час артысткі з вёскі Старая Мётча, што на Барысаўшчыне, неаднаразова з песняй зажыналі першы і апошні сноп, выступалі на раённых і абласных "Дажынках". Аб жыццевых прынцыпах карэспандэнту sb.by расказала кіраўнік Людміла Кажэўка.


– Ведаеце, які я вынік для сябе зрабіла? – зацікаўлівае спявачка. – У сям’і абавязкова павінна быць традыцыя, абрад ці нейкая рэч, якая будзе пераходзіць з пакалення ў пакаленне. Гэта захоўвае сувязь. Так, мая маці Марыя Ціханаўна навучыла мяне спяваць, ткаць рушнікі. А мой малодшы пляменнік бачыць, як захоплена творчасцю “Мядоцкая талака”, што таксама ездзіць з намі на мерапрыемствы.

Неад’емнай часткай іміджу талакі з’яўляецца вопратка. Вядома, у нацыянальных колерах і ўзорах. Некаторыя беласнежныя кашулі вышывала мама Людмілы Марыя Ціханаўна. Яна, дарэчы, была ідэйным цэнтрам калектыва.

– Нашы рушнікі вышывалі тры пакаленні: бабуля, мама і я, – кажа кіраўнік ансамбля. – Памятаю, як некалькі разоў перерабляла, калі ці малюнак не глядзеўся цэласным, ці сызнанкі быў непрыгожы радок. Надхненне шукаю паўсюль: на паштоўках, адзенні, а аднойчы нават перемалявала ўзор з рондалю!





Падрабязны рэпартаж з рэпетыцыі "Мядоцкай талакі" да Дня сельгаспрацаўніка шукайце ў бліжэйшым нумары "СГ" за 19.11.2022.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter