В новом столичном музее можно не только трогать музыкальные инструменты, но и играть на них

Рукамi чапаць

У Мiнску ў будынку па вулiцы Кiрылы i Мяфодзiя, 8 адкрыўся iнтэрактыўны Музей музыкi. На да­дзены момант у яго экспазiцыi — больш за 60 музычных iнструментаў. Прадстаўлены як знаёмыя многiм гiтара, скрыпка, баян, так i вельмi рэдкiя i дарагiя арфа, сiтар, антыкварны раяль 1915 года. Ёсць i дзiўныя экспанаты. Напрыклад, бамбукавы ксiлафон з В’етнама цi егiпецкi бубен са скуры жырафа. Могуць пазнаёмiцца наведвальнiкi i з незвычайнымi гукатэрапеўтычнымi iнструментамi. Лiчыцца, што яны здольны ўплываць на настрой, стан душы i нават здароўе. Таксама ў музеi прадстаўлена цiкавая калекцыя статуэтак, скрыначак, карцiн на музычную тэму. Iх больш за 200.

 
Фота  БЕЛТА

Музей прадугледжвае жывое знаёмства з музыкай i музычнымi iнструментамi. Амаль на ўсiх экспанатах, акрамя асаблiва далiкатных, можна iграць. Для гасцей таксама распрацавана iнтэрактыўная праграма з апiсаннямi iнструментаў i рознымi заданнямi: сыграць музыку, знайсцi адрозненнi i гэтак далей. Мяркуецца, у музеi будуць праводзiць музычныя вечары, лекцыi, майстар-класы, квэсты. 

Дырэктар музея Марыя Бандарэнка расказала БЕЛТА, як узнiкла iдэя стварэння: «У маёй сям’i многiя захапляюцца музыкай. Неяк да мяне прыязджалi маленькiя пляменнiкi, я праводзiла для iх заняткi. Мы слухалi Баха, Вiвальдзi, Моцарта. Дала малым у рукi музычныя iнструменты i ўбачыла рэакцыю, якую немагчыма апiсаць». Пасля гэтага выпадку Марыя i вырашыла арганiзаваць прастору, дзе кожны змог бы не проста паслухаць музыку, але i паспрабаваць сыграць на нейкiм iнструменце. 

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter