Организаторы фестиваля «Александрия собирает друзей» представили программу праздника: приедут рэпер Серега и главный есаул российской эстрады Олег Газманов

Ручнiк народнага адзiнства

10 лiпеня на беразе магутнага Дняпра адсвяткуюць Купалле тыя, каму па душы open-air з этнакаларытам. Галоўным сiмвалам шумных александрыйскiх гулянняў у гэтым сезоне стане ручнiк — прычым не толькi традыцыйны беларускi. Расшытыя дэкаратыўныя ручнiкi з даматканага лёну на Магiлёўшчыну прывязуць у тым лiку госцi з Расii. У маштабнай (чатыры рады паралельна з Дняпром) выставе-кiрмашы з сiмвалiчнай назвай «Ручнiк народнага адзiнства» прымуць удзел дэлегацыi з Тульскай, Цвярской, Пскоўскай, Нiжагародскай, Калужскай, Бранскай i Омскай абласцей, а таксама з Дагестана i (упершыню!) Ханты-Мансiйскай аўтаномнай акругi.


Разлiчваюць арганiзатары фестывалю i на прыезд рамеснiкаў з Украiны. Заяўкi падалi майстры з Чарнiгаўскай i Iвана-Франкоўскай абласцей, чыя прадукцыя ў Александрыi заўсёды вельмi запатрабаваная, звяртае ўвагу намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Валерый Малашка:

— Наш фестываль даўно стаў месцам сяброўскiх сустрэч i пляцоўкай для народнай дыпламатыi. I мне здаецца вельмi сiмвалiчным, што ў Год народнага адзiнства атрыбутам свята стаў менавiта ручнiк — гэта тое, што аб’ядноўвае абсалютна ўсiх славян. Ручнiк суправа-джае чалавека ад нараджэння да смерцi i сустракаецца на ўсiх вялiкiх святах. У гасцей Купалля будзе магчымасць убачыць дзясяткi ручнiкоў: адна толькi Магiлёўшчына пакажа ў экспазiцыi ручнiкi з кожнага раёна вобласцi.

Дарэчы, на ўсiх пляцоўках будуць працаваць ткачыхi, якiя на працягу дня абяцаюць вырабiць ручнiк з узорамi, вышыўкай i лакальнымi асаблiвасцямi свайго рэгiёна, а гледачы змогуць прыняць удзел у майстар-класах. Валерый Малашка дадае:

— Сёлета мы правялi сур’ёзную падрыхтоўчую працу: глядзелi, што прыжылося з iдэй мiнулых гадоў, што неабходна памяняць, што дапоўнiць. Атрымалася праграма для ўсiх узростаў i пакаленняў, а таксама для аматараў розных вiдаў народнай творчасцi. Не застанецца нi кавалачка зямлi, якi не быў бы заняты.

Акцэнт — на маладзёжную пляцоўку, якая, дарэчы, разрастаецца з года ў год. I калi раней гэта былi невялiкiя канцэрты, вячоркi ля вогнiшча i спартыўныя мерапрыемствы, то цяпер уся ўвага — на патрэбы моладзi XXI стагоддзя. Так, скажам, увесь дзень 10 лiпеня ў Александрыi будзе працаваць маладзёжны прэс-цэнтр, куды запрашаюць усiх модных блогераў. Падумалi арганiзатары i пра малодшае пакаленне. Для iх — зоны дзiцячай актыўнасцi, ворк-пляцоўкi, а таксама спектаклi ад артыстаў тэатраў лялек. Бацькоў жа чакае традыцыйны вячэрнi гала-канцэрт. Упершыню яго зробяць па заяўках жыхароў аграгарадка, распавядае рэжысёр народнага шоу «Песнi маёй краiны», мастацкi кiраўнiк маладзёжнага тэатра эстрады Уладзiслава Арцюкоўская:

— Мы iшлi ад народа, народнага меркавання. Апыталi жыхароў Александрыi, якiя песнi яны хацелi б пачуць у канцэрце. Такiм чынам склалi праграму. Сёлета яна будзе рэкорднай па колькасцi артыстаў. Чакаем на сцэне Алену Ланскую, Жанет, Уладзiмiра Правалiнскага, Вiкторыю Алешку, арт-групу «Беларусы», салiстаў Вялiкага тэатра оперы i балета Уладзiмiра Громава i Анастасiю Масквiну, а таксама «Песняроў», «Сяброў» i прыгажунь з «Чараўнiц».

Замежныя артысты на музычнае свята ў Александрыю таксама зазiрнуць. У лiку зорных гасцей — рэпер Сярога, галоўны есавул расiйскай эстрады Алег Газманаў i вялiкi сябар фестывалю «Славянскi базар у Вiцебску» народны артыст Малдовы Канстанцiн Масковiч. Уладзiслава Арцюкоўская не скрывае: сёлета творчая група канцэрта (яго трансляцыю, дарэчы, забяспечыць тэлеканал АНТ) сур’ёзна папрацавала ў тым лiку над вiзуальнымi эфектамi i тэхнiчнымi магчымасцямi сцэны:

— Яна сапраўды будзе велiзарнай. Плануем размясцiць там i артыстаў хору, i музыкаў аркестра народных iнструментаў. Акрамя таго, задзейнiчаем паўторны круг, якi дазволiць прадстаўляць кожны наступны нумар у новых дэкарацыях i абставiнах.

Так сустракалi гасцей фестывалю «Александрыя збірае сяброў» у 2020 годзе.

У дзень правядзення фестывалю транспартнiкi, на радасць гасцям, выдзеляць дадатковыя аўтобусы. Дабiрацца да месца святочных гулянняў лепш за ўсё з Магiлёва праз Шклоў. Для шчаслiвых уладальнiкаў асабiстага аўтатранспарту прадугледжаны паркоўкi не толькi ў Александрыi, але i з боку Копысi — гэта ўжо Вiцебская вобласць. Намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Валерый Малашка разлiчвае i на цiкавасць да фестывалю з боку караванераў:

— Ёсць заяўкi, спадзяёмся, блiжэй да фэсту iх стане больш. Летась быў запатрабаваны палатачны гарадок, таму сёлета плануем павялiчыць яго тэрыторыю. Стане больш i асветленых парковачных месцаў: усё для таго, каб госцi з сем’ямi маглi камфортна размясцiцца. Дарэчы, запрашаю ўсiх 10 лiпеня раздзялiць святочную атмасферу александрыйскiх купальскiх дзён. Без пакупак, добрага настрою i смачнай ежы, абяцаю, нiхто не застанецца. 

leonovich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter