Беларусь разрабатывает стратегию по минимизации последствий введения ЕС углеродного налога

Ручная настройка клімат-кантролю

Змена клiмату — гэта наша рэальнасць i сусветная праблема, прычым не толькi экалагiчная, але i эканамiчная. Яе прычынай называюць прамысловую дзейнасць чалавека, выклiканую вялiкай колькасцю выкiдаў парнiковых газаў. У сакавiку парламент Еўрасаюза з мэтай стымулявання пераходу да нiзкавугляроднай эканомiкi прыняў рэзалюцыю аб механiзме трансгранiчнага вугляроднага рэгулявання. Як патлумачыла Наталля Iнчына, начальнiк упраўлення рэгулявання ўздзеянняў на атмасфернае паветра, змяненне клiмату i экспертызы Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, сутнасць рэзалюцыi — ва ўвядзеннi вугляроднага падатку на ўсе тавары, якiя iмпартуюцца ў ЕС.


Ад спякоты і засух церпяць традыцыйныя для нас культуры.
AMPERS.ORG
Падатак закране сектар энергетыкi, нафтаперапрацоўкi i iншых энергаёмiстых прамысловых вытворчасцяў: выпуск сталi, алюмiнiю, цэменту, паперы, кардона. У Расii папярэдне падлiчылi страты, якiя панясе эканомiка краiны пры ўвядзеннi гэтага па-датку — яны склалi каля 7 млрд еўра ў год. 

— У сувязi з гэтым ва ўсiм свеце робяцца пэўныя крокi, у тым лiку i ў Беларусi. Мы стварылi мiжведамасную працоўную групу па распрацоўцы стратэгii па знiжэннi вугляродаёмiстасцi сектараў эканомiкi, — адзначыла Наталля Iнчына. — План мерапрыемстваў па мiнiмiзацыi наступстваў для эканомiкi Беларусi ў сувязi з увядзеннем ЕС вугляроднага падатку ўжо практычна ўзгоднены з усiмi зацiкаўленымi бакамi. Лiтаральна на наступным тыднi мы гэты папярэднi дакумент вынесем на зацвярджэнне ва Урад. 

Фактычна вугляродны падатак — частка «Зялёнай здзелкi», глабальнай iнiцыятывы ЕС. Праект прадугле­джвае змены ва ўсiх галiнах для таго, каб на працягу 30 гадоў дэкарбанiзаваць прадпрыемствы i сфармiраваць вугляродна-нейтральную прастору, тым самым запаволiць глабальнае змяненне клiмату. 

Мiж тым, шматгадовыя метэаралагiчныя назiраннi паказваюць, што клiмат сапраўды змяняецца. Святлана Кузьмiч, першы намеснiк начальнiка Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролю радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя, расказала, што з 1989 года, калi пацяпленне ярка праявiлася «плюсавой» зiмой, сярэднегадавая тэмпература ў краiне павысiлася на 1,4 градуса. Пры гэтым тэмпературныя анамалii нераўнамерныя: напрыклад, у Клiчаве i Лельчыцах пацяплела менш, у Вiцебску i Пiнску — больш.

Мiнулы год стаў самым цёплым за ўсю гiсторыю метэаралагiчных назiранняў з 1881 года. Сярэдняя тэмпература паветра склала + 9,1 градуса. Вышэй за клiматычную была тэмпература ў кожным месяцы, акрамя мая, — той застаўся ў межах нормы. Пры гэтым ужо трэцi год назiраецца недабор сум ападкаў, асаблiва iстотны — у чэрвенi i вераснi. З 2000 года пачалiся працяглыя, больш за 30 дзён, засухi — асаблiва ў Брэсцкай i Гомельскай абласцях. 

— Змена клiмату прыводзiць да экстрымальных з’яў: калi ўзнiкаюць вятры — то ўраганныя, калi дажджы — то пралiўныя. Напрыклад, за 17 дзён мая выпала ўжо 173 працэнта ад нормы ападкаў, — таксама адзначыла Святлана Кузьмiч. 

Зрэшты, у Беларусi ёсць i свае клiма­тычныя асаблiвасцi, пра якiя расказаў Сяргей Лысенка, дырэктар iнстытута прыродакарыстання НАН Беларусi:

— На фоне доўгатэрмiновага ўстойлi­вага пацяплення адбываецца шэраг ваганняў клiмату з тым цi iншым перыядам. У рэгiёне Усходняй Еўропы найбольш магутным i значным з’яўляецца 60-гадовы цыкл. Звязаны ён з працэсамi пераразмеркавання цяпла i солi ў Атлантыцы. У перыяды павышэння тэмпературы ў акiяне адбываецца рост колькасцi ападкаў на поўначы, захадзе Еўропы i памяншэнне — у асноўнай частцы Еўропы. Калi тэмпература ў Атлантыцы панiжаецца, увiльгатнёнасць мяняецца, што асаблiва адчуваецца ў летнiя месяцы. Ваганнi тэмпературы ў Атлантыцы ў маштабах дзесяцiгоддзяў характарызуюцца iндэксам атлантычнай мультыдэкаднай асцыляцыi. Пры росце iндэкса адбываецца пацяпленне ў субарктычным рэгiёне, памяншаецца ледавiтасць у Арк­тыцы, iдзе назапашванне прэсных расталых вод, якiя перацякаюць у Атлантыку. Гэты наплыў холаду фармiруе цыклічнае завiхрэнне паветра ва ўмеранай Атлантыцы. Наступствы — пераразмеркаванне цыркуляцыi ва ўсiм Атлантыка-Еўрапейскiм рэгiёне. У вынiку змяшчаюцца траекторыi цыклонаў, якiя паступаюць на Еўразiйскi кантынент. З-за гэтых працэсаў назiраецца пераключэнне тэндэнцый змены ападкаў, у тым лiку ў Беларусi. Для летнiх месяцаў сiнхроннасць ваганняў тэмпературы ў Атлантыцы i ўвiльготненасцi ва ўсходняй Еўропе прасочваецца на працягу ўсяго перыяду iнструментальных назiранняў i да нашых дзён. Для зiмовых месяцаў гэтая сiнхроннасць парушылася з сярэдзiны мiнулага стагоддзя i звязана гэта, хутчэй за ўсё, з антрапагенным уздзеяннем на клiмат. Прыкладна з 2010 года бачым сыходны цыкл атлантычнай мультыдэкаднай асцыляцыi, працягласць якога каля 30 гадоў. Таму ў блiжэйшыя два дзесяцiгоддзi можна чакаць павольнага павелiчэння колькасцi летнiх ападкаў i запаволення гадавога пацяплення ў Беларусi. Думаю, для прыродных экасiстэм, асаблiва на поўднi краiны, дзе цяпер назiраецца дэфiцыт вiльгацi i лiшак цяпла, гэта карысна. 

На думку Сяргея Аляксандравiча, у чэрвенi спёкi не будзе.  

nevmer@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter