Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Своечасовую афтальмалагічную дапамогу атрымалі сёлета школьнікі з сельскіх мясцовасцяў Гомельшчыны

Розныя адценні колеру

Праверка зроку: якасна і прафесійна 

Удзельнікі дабрачыннага афтальмалагічнага праекта “Я бачу!” падвялі вынікі першага этапу абследавання школьнікаў Гомельшчыны: амаль у 36 працэнтаў дзяцей выяўлены розныя паталогіі зроку. На прэс-канферэнцыі, што прайшла ў Нацыянальным прэс-цэнтры Беларусі, гаварылася: Гомельшчына — гэта ўжо другая вобласць Беларусі, дзе рэалізуецца ўнікальны праект. Пілотным рэгіёнам па дыягностыцы і аказанні афтальмалагічнай дапамогі дзецям з сельскіх школ стала летась Магілёўская вобласць. Нагадаем, тады спецыялісты агледзелі 13 тысяч юных пацыентаў. Парушэнні зроку былі выяўлены ў 27,3 працэнта з іх.

Сёлета праект “Я бачу!” прадоўжыўся ў самым вялікім і праблемным рэгіёне Беларусі — Гомельскай вобласці. Стартаваў 21 сакавіка ў пяці розных раёнах. За два месяцы брыгадамі афтальмолагаў абследаваны 4889 школьнікаў. Розныя паталогіі былі выяўлены ў 35,99 працэнта дзяцей. Пры гэтым у 60,39 працэнта з іх парушэнні зроку былі выяўленыя ўпершыню. Найбольш частыя такія дыягназы, як спазм акамадацыі, парушэнні рэфракцыі. Кожнаму школьніку даюцца канкрэтныя рэкамендацыі, а пры неабходнасці выпісваюцца рэцэпты на медыкаменты і акуляры. У складаных сітуацыях дзеці накіроўваюцца на кансультацыі, паглыбленую дыягностыку ў абласныя і рэспубліканскія цэнтры. Уся інфармацыя аб стане здароўя дзяцей перадаецца ў раённыя паліклінікі ды класным кіраўнікам, якія пры неабходнасці праводзяць работу з бацькамі.

Улетку новым складнікам праекту “Я бачу!” стала сацыяльная рэкламная кампанія па прафілактыцы парушэнняў зроку. Яна стартавала 21 чэрвеня ў Мінску, Гомелі і Мазыры. Дарослым білборды, стылізаваныя пад табліцы для праверкі вастрыні зроку, нагадаюць пра тое, чаму так важна своечасова наведваць афтальмолага, а дзецям прапануюць пагуляць у гульню “Знайдзі 10 адрозненняў”. Сам праект працягнецца з пачаткам новага навучальнага года.

Голас Радзімы № 25 (3529), пятніца, 7 ліпеня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter