Фильм «1917» выйдет на экраны Беларуси 30 января

Россып узнагарод

Гільдыя прадзюсераў Амерыкі назвала лепшы фільм мінулага года. Ім стала брытанская драма Сэма Мендэса «1917». Стужка расказвае пра падзеі Першай сусветнай вайны. Згодна з сюжэтам брытанская армія плануе наступленне на Лінію Гіндэнбурга. Маладыя салдаты Блэйк і Скофілд павінны даставіць на перадавую загад аб адмене атакі ў практычна невыканальны тэрмін, інакш батальён з 1600 чалавек патрапіць у засаду. Для Блэйка заданне становіцца асабістым — у батальёне служыць яго брат.

Кадр з фільма «1917»

Сусветная прэм’ера фільма адбылася 4 снежня ў Вялікабрытаніі. У Беларусі яго выхад запланаваны на 30 студзеня. Раней брытанская карціна атрымала прыз у галоўнай намінацыі прэміі «Залаты глобус». Таксама «1917» увайшоў у лік намінантаў у катэгорыі «Лепшы фільм» прэміі «Оскар». На гэта званне прэтэндуюць таксама стужкі «Аднойчы ў Галівудзе», «Ірландзец», «Паразі­ты», «Шлюбная гісторыя», «Джокер», «Трус Джоджо», «Форд супраць Ферары», «Маленькія жанчыны». Цырымонія ўручэння «Оскара» пройдзе 9 лютага.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter