Пераклічка удзельнікаў фестываля «Зов Полесья». Хойнікскі і Пінскі раёны

Россып культурных дыяментаў

Ужо 22 верасня петрыкаўскі аграгарадок Ляскавічы гасцінна прыме ўдзельнікаў V Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Зов Полесья». 11 раёнаў Гомельшчыны і Брэстчыны прэзентуюць сваю самабытную культуру, традыцыі і абрады. Гэтыя куточкі аб’ядноўвае Палессе, аднак кожны з іх па-свойму асаблівы і непаўторны. Напрыканцы жніўня «СГ» пачала пераклічку ўдзельнікаў фэсту: расказала пра культурныя здабыткі Лельчыцкага, Жыткавіцкага і Столінскага раёнаў. Зараз гэтую пераклічку працягваем: сёння прэзентуем Хойнікскі і Пінскі раёны.

И глазурные грибы на гостинцы


Полесская народная культура сохранилась и в Хойникском районе, который больше других на Гомельщине пострадал от аварии на Чернобыльской АЭС.  Этот край певческий, открытый, люди не забыли свои песни, свои танцы. Работники культуры считают своим долгом не упустить эту ниточку, которая связывает людей старшего возраста, носителей традиций, с нынешним поколением. 

Народный вокальный ансамбль «Песни над Полесьем».

Делегация из Хойникского района готова хоть сегодня отправиться на V Международный фестиваль этнокультурных традиций «Зов Полесья». В этом году его представят три самых сильных творческих коллектива — «Песни над Полесьем» Судковского центра культуры, народный ансамбль народной песни «Крынiца» Хойникской детской школы искусств и вокальный ансамбль «Грамада» районного Дома культуры.

По словам заместителя председателя райисполкома Жанны Чернявской, эти коллективы — постоянные участники всех районных событий, да и в области хорошо известны, часто выступают в сельских домах культуры.   

Тщательно отбирает репертуар на фестиваль народный вокальный ансамбль «Песни над Полесьем», созданный в 2000 году. Коллективом руководит молодая и активная Виктория Литвин. Она работает с аутентичными произведениями, ведет поиск интересного материала своего региона. В репертуаре — обрядовые песни.  

— Всего в нашем коллективе 12 участников, половина из них — дети, — говорит Виктория. — Это не только жители деревень Судково и Борисовщина, некоторые приезжают к нам из райцентра. Мы понимаем, как важно сохранить песенное наследие для будущих поколений.


Творческий коллектив выступает с фольклорным репертуаром, но также исполняет шлягеры прошлых лет. Эти композиции обязательно находят симпатию у зрителей на различных площадках деревень и городов.  На «Зов Полесья» поедут не все участники коллектива — дети еще на оздоровлении в санаториях, но репертуар обещает быть ярким и интересным, утверждает Виктория Литвин.

 Лучшие песни из своего репертуара везет в Лясковичи и ансамбль народной песни «Крыніца» Хойникской детской школы искусств, которому уже около четверти века. Участники — учителя детской школы искусств хорового и инструментальных классов. На протяжении долгих лет они пропагандируют народное музыкальное творчество. В 2010 году ансамбль удостоен звания народного.

— В основу репертуара входят как песни белорусские народные, так и белорусских композиторов, — рассказывает руководитель ансамбля Елена Бордак. — Исполняем инструментальную музыку разных жанров.

Собирается на «Зов Полесья» и вокальный ансамбль «Грамада», которым руководит Денис Шарапов.  Коллектив образован более 20 лет назад из числа работников учреждений культуры райцентра.

—  Мы как одна семья. Несмотря на то, что у всех абсолютно разные характеры и в процессе репетиции случаются разногласия, нас объединяет одна задача — выложиться по максимуму, сделать так, чтобы зритель остался доволен. Когда выступаем перед публикой, отдаем частичку себя своим почитателям. На «Зов Полесья» везем народные песни в эстрадной обработке, знаем, как нравится это нашему слушателю.

Брендом района в отделе культуры райисполкома назвали «Грибки по-хойникски». Их выпускают на хлебозаводе Хойникского райпо с 1972 года. В 1974-м на выставке  ВДНХ в Москве они заслуженно взяли 1-е место. А кондитеру Елене ХОДОСОК (на снимке) тогда было присвоено звание заслуженного кондитера СССР. «Грибки» пользуются большим спросом и популярностью как среди покупателей района, так и за его пределами. Учитывая длительный процесс изготовления и ручную работу (выпечку, покрытие глазурью, сушку), а на это уходит не менее двух дней, выпускаются небольшими партиями. Чаще всего «грибки» приобретают в качестве гостинцев. На этот раз их смогут попробовать и гости «Зова Полесья».

Наталья ВАКУЛИЧ

vakulich@sb.by

Дзе жывуць самыя спяваючыя людзі


Падворак Пінскага раёна здзівіць гасцей фестывалю “Зов Полесья” хлебнай тэматыкай. З сабой пінчукі прывязуць абрады “Завіванне барады”, “Закваска ў дзяжы”, песні і майстар-класы, дзе будуць вучыць рабіць лялек-мотанак, маляваць на шкле і гатаваць стравы традыцыйнай кухні. На месцы правядуць экскурсію па мабільным музеі традыцыйнай культуры і быту палешукоў. Не абыдуцца і без смачнага хлеба, прыгатаванага дзедаўскім спосабам.

Пахі схаваны ў мотанках


Бібліятэкар з аграгарадка Малоткавічы Святлана НОВАК (на здымку) вязе на фестываль калекцыю лялек-мотанак. Вырабляе іх усяго шэсць гадоў, але яе сувеніры ўжо сталі сапраўдным сімвалам Піншчыны.  “У дзяцінстве ў мяне было мала цацак, і бабуля скручвала звычайную хусцінку ў зайчыка. Не так даўно ўзгадала гэта і зразумела, што гэтае майстэрства можна аднавіць”.



Перада мной раскладае неабходныя матэрыялы і прымаецца за працу: лялька робіцца толькі з кавалкаў льняной тканіны і нітак — некалькі гадзін на адну. Але трэба прыціскаць яе да сябе — тады вырабу перадаецца энергія майстра. Лён скручвае і абматвае ніткай — з’яўляюцца рукі, галава, талія: “Нашы продкі лічылі, што мотанку трэба круціць з кавалка спадніцы або кашулі, тады яна будзе абараняць ад сурокаў і хвароб. На тварыку лялькі няма вачэй — раней верылі, што праз іх можа ўсяліцца нядобрае”.

Першымі вырабамі Святланы Паўлаўны сталі лялькі з мяшэчкам траў у руках. Гэтую ідэю  падглядзела ў інтэрнэце і падумала, што ў сувенір можна схаваць пахі летняй Піншчыны. Дарэчы, напаўняе іх раслінамі з уласнага агарода: мелісай, мятай, палыном. Потым паспрабавала скруціць ляльку-немаўля — гэтаму навучыла маленькіх жыхароў аграгарадка і нават кітайскіх студэнтаў, якія прыязджалі ў Малоткавічы з экскурсіяй.

Калегі, убачыўшы захапленне Святланы Паўлаўны, падарылі ёй кнігу, дзе сабраны розныя віды мотанак. Таму зараз у рамесніка шмат ідэй. Для фестывалю “Зов Полесья” стварыла лялек, падобных да траўніц, але ў руках яны будуць трымаць каласы — каб адлюстраваць агульную тэму падворка.

“Чабатуха, чабатуха, харошая баба...”


Народнаму фальклорна-этнаграфічнаму калектыву “Чабатухі” з вёскі Сташаны летась споўнілася 60 гадоў. Але яго ўдзельніцам пазайздросціць любы малады артыст: “Чабатух” запрашаюць на фальклорныя фестывалі ў Беларусі, Польшчы, Расіі, Літве.

Надзея Шылавец у калектыве з дня заснавання: “Сям’я ў мяне была музычная, прабабуля выходзіла на прызбу, спявала і мяне клікала. 15-гадовай дзяўчынкай трапіла ў калгас і далучылася да аматараў музыкі і спеваў. Спачатку спявалі толькі патрыятычныя і народныя песні ў хатах, на лугах, у полі, нават пасля працоўнага дня знаходзілі сілы і час”.

Напрыканцы 1980-х гадоў калектыў захапіўся старымі абрадавымі песнямі і аднаўленнем традыцый — іх Надзея Іванаўна ўзгадвала са свайго дзяцінства і юнацтва. А гісторыя сучасных “Чабатух” пачалася крыху болей за 20 гадоў таму, калі загадчыкам Сташанскага дома фальклору стала Венера Папіціч. Цікавая назва пайшла з песні, якую склала першы кіраўнік калектыву: “Чабатуха, Чабатуха, харошая баба, наварыла, напякла, насмажыла сала, сама села ды паела — дзеду юшкі наліла”.

Народны калектыў “Дабраславачка”.

Зараз ў калектыве шэсць удзельнікаў, але выступаюць удвох-утрох. Венера Рыгораўна ўздыхае: “Здароўе ўжо не тое, але ўсё роўна часта збіраемся, спяваем. Шмат падарожнічаем: праводзілі абрад ”Зажынкі" ў польскім Бельску-Падляскім. Не так даўно былі ў Бранску на фестывалі “Дзеснянскі карагод” — там сустракалі апладысментамі".

Да фестывалю “Зов Полесья” “Чабатухі” рыхтуюцца кожны дзень. Гасцям пакажуць старажытныя абрады, дзе адлюстравана дарога зерня ад поля да стала. Не забудуць і заспяваць, тым больш што ў рэпертуары песень багата, некаторыя нават створаны самімі ўдзельніцамі.

Першы сноп у покуць


Самыя спяваючыя людзі Піншчыны жывуць у вёсцы Дабраслаўка — і гэта не проста словы. Пры мясцовым СДК працуюць два народных калектыва: “Дабраславачка” і “Грымата”. Ад іх песень і цяпер гудзе вёска, нягледзячы на тое, што рэпетыруюць нумары для фестывалю не на вуліцы, а ў памяшканні Дома культуры.

Загадчык Дабраслаўскага СДК Таццяна Кавалевіч кіруе “Дабраславачкай” ужо трыццаць гадоў. Ды і сама не супраць патанчыць, заспяваць і нават зайграць на барабане: “Калектыў стварыла ў 1972 годзе мясцовы бібліятэкар Яўгенія Богуш. Спачатку былі толькі дарослыя людзі — каля 20 чалавек, потым далучылася моладзь. На жаль, многія з першых удзельнікаў ”Дабраславачкі" ўжо памерлі, але захавалася шмат матэрыялаў: відэа, фота, запісы песень. Іх слухаем, а потым працуем — стараемся, каб выходзіла не горш".

У Дабраслаўцы не толькі добра спяваюць, але і аднаўляюць абрады продкаў. Таццяна Якаўлеўна прапануе паглядзець на “Зажынкі”, якія калектыў павязе ў Ляскавічы. Дзея пачынаецца з размовы мужа і жонкі, якім суседзі дапамаглі сабраць збожжа. А затым у хату завітваюць госці і пасля малітвы з вясёлымі песнямі рыхтуюцца да намалоту. А першы сноп абавязкова адносяць у покуць.

Гэта не адзіная адноўленая традыцыя: у арсенале  “Дабраславачкі” — заручыны, дарэнне караваю, гуканне вясны, качанне ў расе, калядкі. Свой калектыў Таццяна Якаўлеўна называе маладым, бо ён выступае ў новым складзе, але званне “народны” ўжо пацвердзіў. Зараз да фестывалю рыхтуюцца дзесяць музыкаў — сярод іх адна школьніца.

Святлана ГАЛУЗА

svetlova_2097@mail.ru

Фота аўтара і Віталія ГІЛЯ
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter