Благотворительный музыкальный фестиваль под открытым небом пройдет в Могилеве

Рок за дабро

Аматары рок-музыкі могуць радавацца — яшчэ на адзін фестываль стала больш. Праз ты-дзень 24 жніўня на аэрадроме Магілёўскага аэраклуба ДТСААФ імя А.М. Кулагіна ўпершыню адбу-дзецца дабрачынны рок-фестываль «Эдэм». Частка сродкаў ад продажу білетаў будзе пералічана Магілёўскаму спецыялізаванаму дому дзіцяці. 

Фота  БЕЛТА

Праграма фестывалю настолькі насычаная, што, можна меркаваць, многія не пашкадуюць часа і грошай на дарогу да абласнога цэнтра. Фестываль будзе доўжыцца з 9 да 23 гадзін. У першай палове дня жадаючыя змогуць палётаць на самалётах, здзейсніць скачкі з парашутам. Усё гэта будзе суправаджацца музыкай і спартыўна-забаўляльнымі актыўнасцямі для дзяцей і дарослых. А пасля абеду на вялікай сцэне са святлодыёднымі экранамі, прафесійным святлом і гукам будуць выступаць вядомыя рок-гурты з Расіі і Беларусі. У праграме — «Ногу Свело!», «Без Билета», Akute, «Маша и Медведи», «Маркшейдер Кунст», «Крылья», «Кроу», «Конец фильма». На працягу фестывальнага дня будзе працаваць вялікая зона фуд-корта. Арганізатары чакаюць на свяце не менш як 10 тысяч гледачоў.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter