Родная ці траюрадная?

Амаль штодзень хаджу ў сельскую бібліятэку. Праглядваю прэсу, чытаю цікавыя для сябе матэрыялы. Усё па-руску, акрамя “Звязды”. Нават “Сельская газета”, здаецца, лічыць, што ў сельскай мясцовасці ўсе рускамоўныя. І ў “Народнай газеце”, дзе столькі старонак — цэлая кніга, мала артыкулаў на беларускай мове. Беларусы амаль пазбаўлены магчымасці чуць роднае слова і па тэлевізары. Выхаванне патрыятызму, навучанне і выхаванне ў школах і іншых адукацыйных установах — таксама не па-беларуску. Іншы раз можна пачуць, што вінаваты ў гэтым бацькі вучняў. Але няўжо з-за іх усё гэта? Няўжо менавіта такія бацькі загналі нашу мову ў стан знікаючых?

Ніхто з начальнікаў не паказвае прыклад паважлівага стаўлення да роднай мовы. А колькі негатыўных выказванняў было пра нашу самую прыгожую, ласкавую і цёплую мову! Дык як жа трэба ставіцца сапраўдным патрыётам да свайго, да роднага?

Андрей Андрэевіч Ярашэвіч, в. Хатынічы Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобласці

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter