Роўна ў чатыры гадзіны...

На «Буйніцкім полі» 22 чэрвеня ў 04.00 пройдзе мітынг-рэквіем

Мітынг-рэквіем у Мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» ізноў напомніць жыхарам Магілёва аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Час яго правядзення не мяняецца ўжо колькі год — 22 чэрвеня роўна ў чатыры раніцы.

Прадстаўнікі ўлады, ветэраны, грамадскасць, моладзь збяруцца, каб успомніць гады ліхалецця, аддаць даніну павагі воінам-вызваліцелям. У памяць аб загінуўшых будзе адслужана літыя, па возеру Плачу паплывуць вянкі.

Буйніцкае поле, дзе чырвонаармейцы пры падтрымцы народных апалчэнцаў летам 1941-га звыш трох тыдняў трымалі абарону, на час ператворыцца ў тэатралізаванае «поле бою», а ў неба паднімуцца радыёкіруемыя самалёты. Тэме вайны заўтра будуць прысвечаны круглыя сталы, сустрэчы ветэранаў і моладзі, кніжныя выставы і іншыя акцыі, якія пройдуць ва ўсіх раёнах Магілёўшчыны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter