Рэйтынг «складзі сам»

БДУ прысутнічае ў чарговым рэйтынгу ўніверсітэтаў «U-Multirank»

Белдзяржуніверсітэт прадстаўлены ў чарговым міжнародным рэйтынгу ўніверсітэтаў «U-Multirank», у ходзе якога было прааналізавана 850 універсітэтаў, больш за 1000 факультэтаў і 5000 адукацыйных праграм 70 краін.

Як рассказалі ў ВНУ, «U-Multirank» — новая сістэма ранжыравання вышэйшых навучальных устаноў, прынятая ЕС у мінулым годзе. Яе стварэнне абумоўлена тым, што большасць існуючых сусветных рэйтынгаў надаюць галоўную ўвагу навукова-даследчаму складальніку ўніверсітэтаў, а не іх шматпрофільнасці. Гэты недахоп і дапоўніць новы рэйтынг, які, па сутнасці, уяўляе сабой унікальную базу даных вядучых універсітэтаў свету.

У адрозненне ад астатніх рэйтынгаў, «U-Multirank» не фарміруе плоскай табліцы з прысваеннем парадкавага нумара. Карыстальнік можа выстраіць сваю ўласную градацыю ў залежнасці ад інтарэсаў: краіна, працаўладкаванне выпускнікоў, узровень адукацыі і г.д.

Даныя выстройваліся ў адпаведнасці з пяццю крытэрыямі: выкладанне і паспяховасць, даследаванні, абмен вопытам, міжнародная арыентацыя, рэгіянальнае значэнне. Дарэчы, база аб універсітэтах фарміруецца на аснове статыстычных даных, якія прадстаўляюцца ВНУ, і апытанняў студэнтаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter