
Перш за ўсё Вiя Шукевiч, загадчык аддзела гiгiены Рэспуб-лiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя, нагадвае пра мыццё рук. Хоць пандэмiя ў гэтым пытаннi адыграла сваю ролю — людзi i праўда сталi дбайней да гэтага ставiцца.
— Але толькi гiгiены рук недастаткова. Калi збiраецеся адпачыць ля вадаёма або зладзiць пiкнiк, абавязкова загадзя памыйце садавiну, гароднiну i ягады. Кладзiце iх не куды папала, а ў чыстую ўпакоўку — падыдуць полiэтылен, папера або спецыяльныя кантэйнеры. Калi бераце з сабой прадукты, якiя хутка псуюцца, накшталт мясных паўфабрыкатаў, салаты, малочных i пiрожных, пакладзiце iх у тэрмасумку. Часта побач з месцамi адпачынку арганiзаваны гандаль, але купляць там ежу трэба асцярожна. Звяртайце ўвагу на тэрмiны i ўмовы захоўвання тавараў: калi ёсць хоць якiя сумненнi, лепш адмоўцеся ад задумы. Тое ж правiла працуе з марынаванымi шашлыкамi, якiя прадаюцца ў кулiнарных аддзелах магазiнаў: часцей за ўсё яны павiнны захоўвацца ў халадзiльнiках пры тэмпературы 4 °C (+/-2 °C). Калi мяса набыло нясвежы выгляд цi цалкам залiта маянэзам з камякамi, добра падумайце, цi патрэбны вам такi «далiкатэс». А яшчэ лепш — не купляйце марожанае ў дэфармаванай упакоўцы са злiплым змесцiвам: хутчэй за ўсё, яго размарожвалi i там паспелi завесцiся шкодныя мiкраарганiзмы.
Медык лiчыць, што летам небяспечна купляць выпечку з мясной, з агароднiны цi сырнай начынкай (i чабурэкi, беляшы), лепш аддаць перавагу простым прадуктам. А дома падчас гатавання ежы таксама важна выконваць некаторыя правiлы — гаворка не толькi аб праславутым мыццi рук. Напрыклад, для сырой i гатовай прадукцыi трэба выкарыстоўваць розныя апрацоўчыя дошкi, а ў халадзiльнiку не ставiць такiя стравы на адну палiцу. А яшчэ варта асцярожнiчаць з раннiмi гароднiнай i бахчавымi, бо часта вытворцы прымяняюць хiмiчныя ўгнаеннi, каб культура расла хутчэй. Такiя гароднiну i садавiну дзецям лепш не даваць, а калi ў чымсьцi сумняваецеся, яшчэ ў краме ў прадаўца папытайце сертыфiкаты бяспекi i якасцi. Ну i напрыканцы парада для падарожнiкаў i аматараў атэляў з «усё ўключана»: калi вы прыехалi ў Егiпет або Турцыю, не варта аб’ядацца мясцовымi стравамi, багатымi прыправамi i соусамi. Славянскi страўнiк такой магутнай атакi можа не вытрымаць, тады ўжо без шпiталiзацыi не абысцiся. Калi вельмi хочацца пакаштаваць чагосьцi ўсходняга, не адмаўляйце сабе ў задавальненнi, проста ведайце меру.
— Што тычыцца дапамогi пры атручэннi, стандартны рэцэпт адзiн — звяртайцеся да ўрача як мага хутчэй. Вядома, можна выпiць актываваны вугаль або сродкi ад дыярэi, але нiхто, акрамя медыка, дакладна не зможа сказаць, наколькi сур’ёзная ў вас праблема.
glushko@sb.by