Республиканский театр белорусской драматургии открывает «Файны сезон» 18 августа

Спектаклем Яўгена Карняга і Кацярыны Аверкавай “Шлюб з ветрам” Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі адкрывае новы, дваццать дзевяты, тэатрыльны сезон. Па традыцыі ён атрымаў сваю назву – зараз гэта будзе “Файны сезон”, паведаміла дырэктар тэатра Святлана Карукіна:


– А гэта значыць, што у нас будзе дастаткова файных прэм’ер, цікавых адкрыццяў і новых праектаў. І канешне, гэта працяг толькі нарадзіўшыхся традыцый. 

Напачатку сезона, у верасні, гледачоў РТБД чакае прэм’ера дзіцячай казкі “Таямніца чароўнага календара” ад рэжысёра Святланы Навуменка па п’есе Міхаіла Варфаламеева “Парсючок Кнок”. Таксама ў снежні плануецца прэм’ера спектакля па п’есе Марціна Макдонаха “Калека з вострава Інішмаан” ад мастацкага кіраўніка тэатра Аляксандра Гарцуева. 

Дарэцы, дваццать восьмы “Сезон сяброў”, які часткова прайшоў у рэжыме анлайн, вельмі зблізіў тэатр і гледачоў і тым самым падрыхтаваў выдатную глебу для новага “Файнага сезона”. Некаторыя праекты, якія нарадзіліся ў анлайне, будуць працягваць сваё жыццё ў аффлайн-рэжыме. Гэта, напрыклад, Public Talk, які ў новым сезоне плануецца стаць больш маштабным, куды тэатр будзе запрашаць не адну асобу, а некалькіх: тэатральных крытыкаў, псіхолагаў, лідэраў меркаванняў, драматургаў, рэжысёраў. Разам з гледачамі яны абмяркуюць надзённае ў тым ці іншым спектаклі. 



У рамках іншага праекта, назва якога зараз знаходзіцца ў дапрацоўцы, РТБД плануе шэраг анлайн-сустрэч са сваімі калегамі з-за мяжы. Прадоўжаць сваё існаванне ў новым сезоне і праект “Дыялогі ў закуліссі”, а таксама крэатыўны праект “інтэрв’ю па-свойску” артыстаў тэатра Гражыны Быкавай і Мікалая Стонькі (творчы дуэт DORAGA&BAGATA), які выдатна і з належным яму каларытам заявіў пра сябе падчас “Антракта з РТБД”. 

Акрамя таго, гледачоў чакае шмат іншых актыўнасцяў, пра якія РТБД будзе паведамляць на сваім сайце і ў сацсетках, адзначыла дырэктар тэатра Святлана Карукіна:

– За час праекта “РТБДом” мы зразумелі, што паказ спектакляў-анлайн – гэта  цудоўная магчымасць для нас і нашых гледачоў. Таму ў “Файным сезоне”, думаем, мы працягнем гэты праект і зробім яго выдатнай традыцыяй.

Фото предоставлены Республиканским театром белорусской драматургии
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter