Рэпліка для печкіна

Эдуард Успенскі стварае працяг знакамітага “Прастаквашына”
Прычым робіць гэта не адзін — сумесна з супрацоўнікамі і карыстальнікамі сацыяльнай сеткі Аднакласнікі. Па сутнасці, большую частку апавядання пад назвай “Прастаквашына. Барацьба за пошту” Успенскі ўжо напісаў. Героі новай казкі таксама намаляваныя — ілюстратарамі Аднакласнікаў. Пытанне толькі ў тым, чым завершацца новыя падарожжы ката Матроскіна, паштальёна Печкіна і Дзядзькі Фёдара. Адказаць на яго Эдуард Успенскі прапануе кожнаму з нас.



Сутнасць праекта ў наступным. У сацсетку на працягу некалькіх месяцаў будуць выкладвацца часткі апавядання ў якасці пастоў з яркімі малюнкамі. Менавіта інтэрнэт-карыстальнікі стануць першымі чытачамі новага “Прастаквашына”. Яны змогуць пакідаць свае каментарыі, а таксама прапаноўваць варыянты фіналу. У выніку карыстальнікі сеткі створаць інтэрактыўную кнігу, якая з’явіцца ў тэматычнай групе. Пасля таго як інтэрактыўная кніга будзе завершана, адно з расійскіх выдавецтваў пачне працу над стварэннем друкаванай версіі аповеду. Паралельна з гэтым чакаецца выхад у свет мультфільма па новым апавяданні. 
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter