Рэліквія для ўсіх

У галерэі мастацтваў Слуцка прадстаўлены сапраўдны шэдэўр

У галерэі мастацтваў Слуцка прадстаўлены сапраўдны шэдэўр.

Гэта слуцкі пояс, набыты пры фінансавай падтрымцы случчан. У час урачыстасці дырэктар краязнаўчага музея Наталля Серык выказала словы шчырай падзякі ўсім, хто дапамог у яго набыцці. Гэта самы каштоўны з 40 тысяч экспанатаў слуцкага музея. Як было адзначана, у музейных калекцыях Беларусі ўсяго 11 цэлых слуцкіх паясоў, пяць з іх вытканы на Слуцкай мануфактуры.

— Гэты — шосты. З’яўленне пояса ў слуцкім музеі — самая важная падзея за 60 гадоў яго існавання, — адзначыла Наталля Серык.

У спецыяльна выдадзенай з гэтай нагоды кнізе пералічаны ўсе прадпрыемствы, установы, прадстаўнікі прыватнага бізнесу, якія аказалі музею фінансавую дапамогу ў набыцці пояса. Зараз рыхтуецца экспазіцыя для яго дэманстрацыі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter