Рэліквіі стануць даступнымі

Гістарычны музей Магілёва мяркуе набыць кнігі першадрукароў.

Гістарычны музей Магілёва мяркуе набыць кнігі першадрукароў.

Летась экспазіцыя гарадскога музея папоўнілася ўнікальным выданнем Статута Вялікага Княства Літоўскага, які знаходзіўся ў прыватнай калекцыі. Нягледзячы на ўнушальны кошт фаліянта, сродкі ўдалося сабраць. Зараз навукоўцы адшукалі таксама ў прыватных калекцыях яшчэ два ўнікальныя выданні — фрагмент “Бібліі” Францыска Скарыны, які быў надрукаваны ў Празе ў 1518 годзе, і Куцеінскае выданне “Апостала” Спірыдона Собаля, што датуецца 1632 годам. Апошняе асабліва важнае, бо першадрукар родам з Магілёва. Пакуль вядуцца перамовы з уладальнікамі рарытэтаў кнігадрукарства, вышукваюцца сродкі для іх набыцця. Справу ўскладняюць тыя абставіны, што калекцыянеры пражываюць у краінах Еўрасаюза.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter